kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2012-01-05 01:42 pm

(no subject)

Правесці справядлівую і зразумелую люстрацыю ў ДАІ -- бадай што самая простая справа сярод неабходных:
1) Па кожным патрульным экіпажы падняць складзеныя пратаколы за апошні год.
2) Згрупаваць па месцах, дзе былі зафіксаваныя парушэнні, а таксама па перыядах (дзеля выяўлення сезонных палкавых паляванняў).
3) Супаставіць са статыстыкай аварыйнасці на гэтых месцах, звязанай з парушэннямі, за якія складаліся пратаколы.
4) Слабая карэляцыя -- падстава для звальнення.
5) Пункты 1-4 паўтараць штогод.
6) PROFIT: альбо штат скароціцца да мінімальна дастатковага, альбо застаўшыеся працаваць пачнуць згодна з намінальна пастаўленымі мэтамі.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2012-01-05 11:31 am (UTC)(link)
> Перш-наперш выступаю за больш жорсткае наказаньні кіроўцаў.
Спагнанне павінна быць не жорсткім, а адэкватным учынку.

> І больш сур'ёзную падрыхтоўку іх у аўташколах.
Нашто? Абавязковыя аўташколы неабходна ўвогуле адмяніць, а прахадную планку кваліфікацыйнага экзамена (асабліва практычнай часткі) падняць.

> Не магу прыгадаць знакаў, якія стаяць не на месцы.
Калі з пункту гледжання "ён жа кагосці корміць", то так :)

> Па-другое, абмежаваць хуткасьць у населенных пунктах да 50км/г, а не 70, як ёсць зараз.
Дурная норма, якая ідзе з еўропы з яе традыцыйна вузкай дарожнай сеткай, дзе і на справе ехаць хутчэй немагчыма.

> З іншага, магу канстатаваць, што знак STOP ігнаруюць 70% кіроўцаў.
Калі з-за гэтага няма профільнай аварыйнасці, то значыць гэты знак непатрэбны.

[identity profile] miraslau.livejournal.com 2012-01-05 11:41 am (UTC)(link)
> Спагнанне павінна быць не жорсткім, а адэкватным учынку.
Тобок вы пагаджаецеся, што манеўр, які скончыўся ДТЗ, мусіць быць пакараны ў 5-цікратным памеры?

> Дурная норма, якая ідзе з еўропы з яе традыцыйна вузкай дарожнай сеткай, дзе і на справе ехаць хутчэй немагчыма.
Даводзілася бачыць ахвяр(пешаходаў), пасля здарэньняў на розных хутскасьцях. Высновы ў мяне суб'ектыўныя. У гарадах могуць быць адведзеныя магістралі, па якіх можна перамяшчацца з большай хутскасьцю. Зразумела, што доступ людзей, ровэраў туды немагчымы.

> Калі з-за гэтага няма профільнай аварыйнасці, то значыць гэты знак непатрэбны.
Чым больш будзем лічыць знакі рудэментамі, тым далей будзем пагружацца ў хаос.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2012-01-05 01:03 pm (UTC)(link)
> Тобок вы пагаджаецеся, што манеўр, які скончыўся ДТЗ, мусіць быць пакараны ў 5-цікратным памеры?
Я не бачу нічога дрэннага ў тым, калі больш сур'ёзныя наступствы будуць цягнуць большае спагнанне.

> Даводзілася бачыць ахвяр(пешаходаў), пасля здарэньняў на розных хутскасьцях.
Хуткасць руху -- заўсёды кампраміс з пэўнай санацыяй папуляцыі.

> Чым больш будзем лічыць знакі рудэментамі, тым далей будзем пагружацца ў хаос.
Знакі не рудымент, знакі павінны адпавядаць дарожнай абстаноўцы.

[identity profile] miraslau.livejournal.com 2012-01-05 04:24 pm (UTC)(link)
Я магу вас папрасіць прывесьці хаця б 5 месцаў дрэнна пастаўленых знакаў?

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2012-01-05 04:42 pm (UTC)(link)
1) Абмежаванне ў 90 км/г на ўсіх загарадных дарогах з колькасцю палос ад 2 у кожным накірунку
2) Амаль усе знакі абмежаванняў хуткасці перад ляжачымі мянтамі. Там павінен стаяць папяраджальны знак + знак рэкамендаванай хуткасці.
3) Знак STOP + стоп-лінія задоўга да скрыжавання дарог. Бессэнсоўная канструкцыя, якая вымушае на справе зрабіць два прыпынкі: адзін на стоп-лініі па правілах, другі праз 5-10 метраў перад скрыжаваннем, каб ацаніць абстаноўку на дароге, з-за дрэннага агляду якой і з'явіўся STOP. Канкрэтнае месца: скрыжаванне Румянцава і Захарава.
4) Арганізацыя нерэгулюемых пешаходных пераходаў праз 50 метраў ад рэгулюемага. Жах мікрараёнаў.
5) Усе "дзяжурные" абмежаванні на 40 км/г нават на добра ўладкаваных часовых аб'ездах вакол будаўнічых пляцовак метрапалітэну.