(no subject)
Jan. 5th, 2012 01:42 pm![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Правесці справядлівую і зразумелую люстрацыю ў ДАІ -- бадай што самая простая справа сярод неабходных:
1) Па кожным патрульным экіпажы падняць складзеныя пратаколы за апошні год.
2) Згрупаваць па месцах, дзе былі зафіксаваныя парушэнні, а таксама па перыядах (дзеля выяўлення сезонных палкавых паляванняў).
3) Супаставіць са статыстыкай аварыйнасці на гэтых месцах, звязанай з парушэннямі, за якія складаліся пратаколы.
4) Слабая карэляцыя -- падстава для звальнення.
5) Пункты 1-4 паўтараць штогод.
6) PROFIT: альбо штат скароціцца да мінімальна дастатковага, альбо застаўшыеся працаваць пачнуць згодна з намінальна пастаўленымі мэтамі.

no subject
Date: 2012-01-05 01:03 pm (UTC)Я не бачу нічога дрэннага ў тым, калі больш сур'ёзныя наступствы будуць цягнуць большае спагнанне.
> Даводзілася бачыць ахвяр(пешаходаў), пасля здарэньняў на розных хутскасьцях.
Хуткасць руху -- заўсёды кампраміс з пэўнай санацыяй папуляцыі.
> Чым больш будзем лічыць знакі рудэментамі, тым далей будзем пагружацца ў хаос.
Знакі не рудымент, знакі павінны адпавядаць дарожнай абстаноўцы.
no subject
Date: 2012-01-05 04:24 pm (UTC)no subject
Date: 2012-01-05 04:42 pm (UTC)2) Амаль усе знакі абмежаванняў хуткасці перад ляжачымі мянтамі. Там павінен стаяць папяраджальны знак + знак рэкамендаванай хуткасці.
3) Знак STOP + стоп-лінія задоўга да скрыжавання дарог. Бессэнсоўная канструкцыя, якая вымушае на справе зрабіць два прыпынкі: адзін на стоп-лініі па правілах, другі праз 5-10 метраў перад скрыжаваннем, каб ацаніць абстаноўку на дароге, з-за дрэннага агляду якой і з'явіўся STOP. Канкрэтнае месца: скрыжаванне Румянцава і Захарава.
4) Арганізацыя нерэгулюемых пешаходных пераходаў праз 50 метраў ад рэгулюемага. Жах мікрараёнаў.
5) Усе "дзяжурные" абмежаванні на 40 км/г нават на добра ўладкаваных часовых аб'ездах вакол будаўнічых пляцовак метрапалітэну.