kong_en_ge: (Default)
[personal profile] kong_en_ge
Калі я бачу вось такія разважанні:

Беларусь - асобны палітычны суб'ект.

Гэта адзначае, што беларускі нацыяналізм перамог.

Тое, што наша нацыя мае дзяржаву, натуральным шляхам (няхай і не бяз праблемаў, злучаных з савецкімі атавізмамі) прывядзе да успрыняцьця насельніцтвам і дзяржаваў ідэалёгіі нацыяналізму.

Дастаткова паглядзець нават сайт самаго Лукашэнкі

мне заўсёды прыгадваецца адзін з газетных артыкулаў, які з'явіўся праз месяц пасля абрання калгасніка прэзідэнтам, дзе аўтару вельмі хацелася ўбачыць пазітыў сярод тых фекаліяў, у якія трапіла краіна летам 1994-га.



Крыніца: газета Мінгарсавету "Добры Вечар", № 143 (827) ад 2 жніўня 1994 году.

БЕЛАРУСЬ - ДЗЕЛЯ БЕЛАРУСАЎ
Бо назоў "беларусы" тоесны назову "беларускi народ"
Максiм ГРЭК, "ДВ".

Мiнулы тыдзень быў адзначаны адной на першы погляд звычайнай, але на самой справе надзвычай адметнай i важнай падзеяй - Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў актыўны ўдзел у святкаваннi Дня незалежнасцi краiны.

Бог ты мой, што ж тут важнага ды адметнага! - усклiкне неспрактыкаваны ў беларускай рэчаiснасцi чытач. - Гэта ж натуральна, каб першая асоба краiны разам са сваiм народам адзначала дзяржаўныя святы, тым больш святы такога грамадзянскага i патрыятычнага кшталту, як Дзень незалежнасцi!

Усё так. Аднак напярэдаднi 27 лiпеня з лагера так званых "левых" сiлаў прагучалi прамыя заклiкi да Прэзiдэнта аб iгнараваннi гэтага свята. Незалежнасць, па-камуняцку, Беларусь атрымала 1 студзеня 1919 года, калi Масква ў процiлегласць БНР стварыла марыянетачную БССР. I менавiта гэты дзень разам з "левымi" лрапаноўвалася свят-каваць Прэзiдэнту.

Дзякуй Богу, Аляксандр Лукашэнка аказаўся куды разумнейшым, чым думалi пра яго таварышы з якой-небудзь ДСПС. Але дзейнасць арганiзацый камунiстычнага веравызнання патрабуе, тым не менш, самай пiльнай грамадскай увагi.

Яны гавораць пра дэмакратыю - i млеюць ад паўночнакарэйскай правячай дынастыi камунiстаў, ад кубiнскага клана Кастра Русаў. Яны "iмкнуцца" да сацыяльнага прагрэсу i абагаўляюць кiтайскi рэжым, якi страляе i душыць танкамi сваiх жа студэнтаў. Яны - за справядлiвасць, толькi нiколi не ўдакладняюць, для каго i дзеля чаго.

А галоўнае - яны адмаўляюць у справядлiвасцi для нацыi. Усе iхнiя разумовыя практыкаваннi ў нацыянальным пытаннi зводзяцца да двух пастулатаў: да адзiнства славянскiх народаў i, на аснове гэтага адзiнства, да iнтэрнацыяналiзму. Яны любяць беларуса як "белого руса" i не надта паважаюць украiнцаў, бо тыя мусяць звацца "русами малыми".

Славянскi Сабор "Белая Русь" (назва!) днямi расплакаўся перад маскоўскiмi ўладамi - што ж вы, маўляў, робiце! Чаму ж вялiкую нацыю губiце? Як вы ў сваiх новых пашпартах у графе "нацыянальнасць" даўмелiся пазначаць "рускi"?! Трэба ж пiсаць "вялiкарус", бо беларусы э украiнцамi - таксама рускiя!

Яны страцiлi адчуванне рэчаiснасцi. Мне даводзiцца шмат сустракацца, гутарыць з людзьмi. 3 тымi, у тым лiку, хто галасаваў за Аляксандра Лукашэнку. Паверце, вельмi мала хто памятае "гучнае" выступленне сённяшняга Прэзiдэнта на так званым Кангрэсе народа Беларусi. Нiхто не зважаў на яго закiды лра "развал Саюза". Яго абiралi хiба толькi як "мсцiўцу" i "барацьбiта".
Калi ж гаворка заходзiць пра наш лёс, пра лёс Беларусi i яе народа, людзi чакаюць ад Прэзiдэнта рашучасцi - наспеў час самiм абараняць свае iнтарэсы. Наспеў час увядзення сваёй валюты, час спагнання транзiтных тарыфаў, час выплатаў за ўтрыманне расiйскага войску i г.д. i да т.п.

А прыклад ёсць - краiны Балтыi. Краiны, якiя першымi ўсвядомiлi свае НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ IНТАРЭСЫ i першым! пачалi за iх змагацца.

I вось што цiкава - а нам пра гэта практычна не гавораць - нацыянальныя iнтарэсы эстонцаў цi латышоў там амаль супадаюць з нацыянальнымi iнтарэсамi тык званых "рускамоўных" гэтых краiн. Таму што iнтарэсы гэтыя - iнтарэсы ўсяго народа Эстонii i Латвii.

Не так даўно я меў гутарку ў Мiнiстэрстве замежных спраў з консуламi! пасламi Беларусi ў краiнах Балтыi. Высветлiлася, што там, у Балтыi, сапраўды ёсць некаторыя праблемы ў нашых суайчыннiкаў. Але тычацца яны ў асноўным пенсiянераў, асаблiва вайсковых, - тых, хто не жадае прыкласцi нейкiя намаганнi дзеля iнтэграцыi ў латвiйскае альбо эстонскае грамадства. 3 моладдзю ж i людзьмi "актыўнага" ўзросту - з тымi, хто iмкнецца жыць i працаваць у гэтых краiнах, - праблем анiякiх. Моладзь разумее, што анiчога так проста ў жыццi не даецца, i прымае правiлы гульнi, якiя патрабуюць пэўных высiлкаў у авалоданнi той жа мовай альбо разуменнi мясцовага нацыянальнага менталiтэту.

Працэс натуральны: дзяржава баронiць свае iнтарэсы - грамадзянам дзяржавы жывецца лепей.

На жаль, гэтага не разумеюць нашыя мясцовыя камунiсты, суцэль-ным касяком далiчваючы сябе да "неабароненых рускамоўных". I iхняя неабароненасць, як высвятляецца часам з залiшне шчырых заяў, накшталт вышэйпамянёнага звароту да Прэзiдэнта, - у самiм iснаваннi Беларусi як незалежнай дзяржавы.

I ёсць тут яшчэ адзiн момант, пра якi гаварыць не хацелася да апошняга. Справа вось у чым: каб я, беларус, прыехаў у Расiю i павучаў рускiх, калi iм адзначаць дзяржаўныя святы, напрыклад, то не толькi 6 рускiя глядзелi на мяне "тамбоўскiм воўкам". Я сам, чужынец, адчуваў бы сябе надта няёмка, бо ў любым выпадку не мая справа - лезьцi з бруднымi нагамi ў чужую душу.

А вось у спадароў Некрасова цi Сорокина, Школьникова цi Иванова нi на хвiлiну не з'яўляецца сумненне: цi маюць яны права? Цi сталi гэтыя спадары настолькi беларусамi, настолькi прасякнулiся беларускiм духам, каб вучыць нас i раiць нам?

Зрэшты, пасаж гэты чыста эмацыйны, i ёсць на Беларусi рускi старшыня БСДГ Алег Трусаў, i быў беларус касманаўт Пётр Клiмук. А ключык тут у тым, што трэба проста шчыра задумвацца пра лёс i iнтарэсы нашай зямлi.

I апошняе.
Адсюль пайшла заборыстая трава

Першы Прэзiдэнт краiны - чалавек, якi яшчэ не нюхаў паветра ўлады на вяршынi палiтычнага Алiмпа. I гэта чалавек, ад пазiцыi якога ў вельмi многiм будзе залежаць стаўленне дзяржчыноўнiкаў да беларускасцi i беларушчыны. 3 яго iмем беларуская дэмакратыя не звязвала надзей, але пасля яго абрання ўсё ж спадзяецца на вышэйшую дзяржаўную мудрасць гэтага чалавека. Вунь, нават БНФ заявiў пра тое, што знаходзiцца да А.Лукашэнкi не ў апазiцыi, а ў канструктыўнай пазiцыi.

Пра што я?

Пра тое, што я таксама супраць кандыдатуры Дзмiтрыя Булахава на пасаду Старшыні Канстытуцыйнага суда. Але я ўдвая супраць сён-няшняде в.а. - Валерыя Цiхiнi. ён, бачце, цяпер стаўся беспартыйным, але ж яшчэ Талькоў спяваў у свой час - "перестроить можно рожу, ну а душу - никогда...". I хоць забiце мяне, але абаронцам беларускай канстытуцыйнасцi Валерыя Гур'евiча я не бачу.
Абаронца з яго атрымаўся не вельмі, аднак імпічмент у 1996 разваліў не ён, а Шарэцкі, з нагоды абрання якога "Народная газета" выйшла з бравурным артыкулам на ўвесь аркуш.

I шчыра спадзяюся, што А.Лукашэнка знойдзе i прапануе Вярхоўнаму Савету iншую, вельмi патрэбную на гэтую пасаду адметную асобу.
Намаганні Васілевіча не прайшлі марна -- заўважылі, абагрэлі.

Спадзяюся, што ён i яго мiнiстры ўпарадкуюць сiстэму сродкаў масавай iнфармацыi i болей не дапусцяць скасавання "Беларускай маладзёжнай" цi рэгiстрацыi "Новай народнай газеты". Iнакш, згодна юрыдычным прэцэдэнтам, можна будзе адкрываць "Найноўшую народную", "Самую новую сярод найноўшых народных", "Свежанькую народную" альбо "Апошнюю".
Даспадзяваўся, хлопчык?

Спадзяюся, што ён ! яго мiнiстры не будуць звальняць з армii афiцэраў за наяўнасць беларускага духу.

Спадзяюся, што ён i яго мiнiстры будуць iмгненна расшукваць падонкаў, што двойчы крышылi шыльду "Нашага слова", рабавалi "ЛIМ" I размалёўвалi свастыкамi кiёск ТБМ.
РуSSкія сваіх не кідаюць (с) Брат-2

Спадзяюся, што ён i яго мiнiстры ведаюць, што нафта здабываецца не толькi ў Расii, а таксама палiчаць тыя сотнi мiльёнаў штогадовых долараў, якiя плоцiць (а не атрымлiвае!) Беларусь за войскi ўсходняй суседкi на сваёй тэрыторыi.

Спадзяюся, што яму i яго мiнiстрам будзе цiкава, адкуль, з якiх часоў! ад якiх высокiх асоб вядзецца рэй традыцый беларускай дзяржаўнасцi, i яны i надалей будуць святкаваць нашыя святы - 25 сакавiка i 8 верасня ў тым лiку.

Я сапраўды шчыра спадзяюся на гэта. I першыя днi праўлення Прэзiдэнта не скасоўваюць гэтай надзеi. Паглядзiм, што будзе далей?..



Вынікі, якія былі атрыманыя з дакладнасцю да наадварот павінны былі б навучыць не хадзіць па граблях, аднак і сёння са здзіўленнем бачу тых, хто ў праявах другаснага плану бачыць вялікую перспектыўную карысць для Беларусі.
This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated May. 30th, 2025 05:35 am
Powered by Dreamwidth Studios