На мяжы Беларусі з Кітаем усё спакойна
Feb. 17th, 2004 02:57 pmВось трапіў на чарговую мапу Беларусі. Нядрэнная такая была дзяржава, крыху неабсяжная нават.
Пабачыўшы заяўляю: азіяцкая і еўрапейская галіны вялікага кітайскага народу павінны як мага хутчэй пазбавіцца ад залішняй транзітнай дзяржавы паміж імі, пакінуўшы выключна агульную мяжу. Недзе ў раёне Смаленску. Расеец з кітайцам усё роўна браты назаўсёды -- як-небудзь на агульнай кухне здолеюць пражыць, а да водару сялёдкі можна і прызвычаіцца.
Засталося толькі знайсці магутную дыяспару ў Скандынавіі, каб адначасова і на паўночна-заходніх межах прывесці тэрыторыю да яе сапраўднага выгляду.
Вы шчэ не ядзіце мацу палачкамі? Тады мы ідзем да вас!