Вельмі карысная праграма!
Mar. 14th, 2007 02:56 pmРазбіраў сёння паперы ў архіве, знайшоў першую рэкламную ўлётку аднаго вядомага прадукта. Прыгадаў, як вясною 1994 года мы выкладалі іх на ўваходзе ў тады яшчэ Беларусьбанк. Тым часам з аднаго ўваходу ў пад'езд Мінжылкамгасу можна было разам трапіць і ў банк і ў больш дробныя канторы, мы ўвогуле сядзелі дзверы-ў-дзверы з "Тапсофтам" (пра які аднойчы спыталіся: "Дзе гэта тут фірма <Ціп-Топ>?"). Агульнасць уваходу мела спецыфічныя наступствы -- увечары, сыходзячы з працы, трэба было шукаць ахоўнікаў банку, каб тыя адчынілі дзверы. У ахоўнікі тады прымалі так, як крыху пазней пачалі набіраць у мянты -- без усялякага разбору, таму магчыма было вольна дайсці ледзь не да грошасховішча, дзе ахоўнік, вылупіўшы вочы, пытаўся: "вы хто і як сюды трапілі?!"
Цікавы быў час, да заканчэння вольнага перыяду развіцця Беларусі заставалася менш за паўгады.
( улётка пад катам )