Aug. 2nd, 2007

kong_en_ge: (Default)

Раніцай падыходжу ў двары да машыны, каб ехаць у офіс. А трэба заўважыць, што двор у мяне -- гэта фактычна неафіцыйны філіял цэнтральнай мянтоўскай паркоўкі. І з прычыны таго, што аўтамабілізацыя супрацоўнікаў цэнтральнага апарату МУС расце не па днях, а па гадзінах, ад раніцы да вечару пад "цэглу" з таблічкай "акрамя жыхароў дому" уязджаюць і жук і жаба ў пагонах. Нават горш становіцца -- месяца два таму з'явіўся кругласутачны назіральны пост на колах з таніраваным шклом, дзе хлопцы ў цывільным, змяняючы адзін аднаго, робяць выгляд, што проста паркуюцца на траўцы пад дрэвамі, хоць з іхняй канспірацыі смяецца ўжо ўвесь двор. Вядома ж, што мінулагодняя эпідэмія зняцця нумарных знакаў за паркоўку двор не закранула -- якая ж варона сяброўцы вочы выклёўваць будзе?.

Дык вось я пра што: падыходжу да машыны, якраз за спіной чарговы "блюсціцель" праязджае. І тут сусед даволі такой "канкрэтнай" знешнасці кажа мне: "О! Панаехалі, ваўкі!" І распавядае, што колькі гадоў таму адзін з жыхароў дому наклюкаўся добрага недарагога віна і пайшоў рэзаць колы запаркованым у двары мянтоўскім машынам, нягледзячы на перадасцярогі. Ён нават здолеў сысці дахаты пасля заканчэння місіі. Калі мянты пабачылі, на якія бабкі трапілі іх матэрыяльна адказныя асобы, лямант стаяў яшчэ той. На бяду "тэрарыста" адна баба дала паказанні, што яго пабачыла. У выніку адправілі на зону ад усёй душы -- на тры гады за пяток пашкоджаных колаў.

Вось так -- жывеш у МУСаўскім некалі доме і не ведаеш, якія адметныя людзі там прыходзяць на змену праваахоўнікам.

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Oct. 2nd, 2025 03:01 pm
Powered by Dreamwidth Studios