Куды сыходзіць дзяцінства?
Aug. 15th, 2007 03:48 pmПару дзён таму трапіла на вочы фраза, што дзяцінства -- гэта той час, калі не думаеш мацюкамі. Мае дзяцінства скончылася ў такім разе недзе ўжо пасля 20 гадоў. А дагэтуль я спрабаваў лічыць, што адладжваць праграмы і каментаваць стасункі з савецкай дзяржавай магчыма літаратурнай моваю. Ага, не ў той краіне нарадзіўся, хлопчык, і не тым займаўся па жыцці з такімі марамі. Затое ж як дакладна зараз можна ахарактарызаваць кожную з'яву, не шукаючы штучнага пазітыву ў наваколле. Дрэнна толькі, што пазітыву і сапраўды няшмат засталося.