Традыцыі беларускага авечага духу
Apr. 17th, 2008 06:24 pmТут
true_hans распавядае, як адна IT-кампанія на ўсялякі выпадак (каб да канвертных заробкаў не чапляліся, напэўна) рассылае жаласлівыя лісты з матывацыяй да ўдзелу ў "суботніке" памяці татарскага вырадка.
І на гэтым жа тыдні ў Белгазеце Хамярчук (вядомы страхаўшчык) распавядае, што ў 1988 годзе яны такім жа ж чынам стварылі на ўсялякі выпадак у сваім кааператыве партыйную арганізацыю і нават "былі на добрым рахунку ў райкаме".
Вось ён і ўвесь беларускі авечы дух поўным ростам: нават калі вертухаі ўжо хістаюцца ад ветру, шчыры беларус будзе па-ранейшаму трасціся ад страху:" А раптам што выйдзе", -- замест таго, каб агрызнуцца і вымусіць вартаўніка пайсці за новымі памперсамі.
Пасля, калі знешнім ветрам картачная хатка складзецца джокерам угару, сучасныя хамярчукі будуць з выглядам "а мы-та ўсё яшчэ тады ведалі" пісаць эсэ з маралью "так развалілася КПСС"...
Такое адчуванне, што ў краіне засталася адзіная крыніца зрухаў: мянты, бо беларуса трэба біць, біць і яшчэ раз біць, каб ён пачаў варушыцца і думаць, што цвік у лаўцы ўсё ж нейкі нязручны для сядзення.
![[livejournal.com profile]](https://www.dreamwidth.org/img/external/lj-userinfo.gif)