
Тэлефанаванне на офіс, слухаўку здымае калега і між ім і суразмоўцай ідзе размова кшталту такой:
-- Нам патрэбна мець бла-бла-бла. Ці можаце вы нам дапамагчы?
-- Хутчэй за ўсё не, бо выраб бла-бла-бла патрабуе адпаведнага дазволу.
-- Нам далі такі дазвол.
(тут калега вельмі здзіўлена кажа магічную формулу: "Я зараз пераключу вас на начальніка аддзела" і далей размова ідзе са мною)
-- Нам патрэбна мець бла-бла-бла.
-- А што напісана ў вашым дазволе?
-- Ведаеце, у нас яго яшчэ няма.
-- Тады няма пра што размаўляць, бо традыцыйна дазвол канкрэтызуе, з якім бла-бла-бла і на якіх умовах вы будзеце мець справу.
-- Я ператэлефаную пазней.
Вось так своечасова пастаўленае слушнае пытанне дапамагае не змарнаваць час на безвыніковыя размовы.
Upd. 15 хв. пазней. Патэлефанаваў тым, хто выдае дазволы на бла-бла-бла. Шчыра кажучы, мне так падалося, што іх там ужо так заяблі тыя, каго мы да іх накіроўвалі са сваімі забабонамі, што мае жаданне ўрэшце абмеркаваць "як нам жыць далей" было ўспрынята як глыток свежага паветра і надзея на пазбаўленне ад штотыднёвага снашання мозгу.
Upd. 20 хв. пазней. Жаданню напіцца тут і зараз супрацідзейнічае толькі машына над вокнамі офісу, на якой яшчэ вяртацца дадому.