(no subject)
Aug. 18th, 2008 02:20 pmТут
f_f падзяліўся думкай пра тое, што ёсць зразумелыя і незразумелыя віды спорту. У тым сэнсе, што ў апошнія людзі прыходзяць нейкімі невідавочнымі шляхамі. А ў мяне з жонкай якраз сёння раніцай адбылася размова пра "патаемныя спрунжыны" ўчынкаў.
У музычных вучылішчах ды кансерваторыі звычайна вялікі конкурс на выканаўчыя і інструментальныя дысцыпліны, а тэарэтыка-музыказнаўчы накірунак карыстаецца меншым попытам, таму на яго прапануюць ісці тым, хто недабраў крыху балаў на ўступных іспытах. Іронія лёсу састаіць у тым, што шмат хто з патэнцыйных інструменталістаў недабірае балаў менавіта на іспыце па сальфеджыё і замест амбіцыёзнай кар'еры лабуха ў рэстарацыі ідзе ўдасканальваць тэарэтычныя музычныя веды. Таму сапраўднае мастацтва выкладчыка музычнай школы састаіць якраз у перакананні дзетак у неабходнасці вучыцца пець у дзяцінстве, чым пасля спяваць інтэрвалы і гамы ўсё астатняе жыццё :)
![[livejournal.com profile]](https://www.dreamwidth.org/img/external/lj-userinfo.gif)