OpenStreetMap: пахаванне мары
Jan. 18th, 2009 12:10 amЗ паўгода таму inhate адпісаў, што openstreetmap такі дасягнуў аб'ёму, калі ад CityInfo ўжо можна адмаўляцца; і асобныя адэпты падтрымалі тэму сваімі сціплымі ўнёскамі. Я амаль што павёўся на гэта і нават завочна прызнаў Openstreetmap роўным хаця б map.by ці gorodalive.by.
Карацей кажучы, сапраўды скапілася крытычная маса водгукаў, каб я звярнуў сваю ўвагу на тое, што там унутры, бо чаму б прапрыетаршчыку не пажывіцца опенсорсам нахаляву? Зліў дамп на ўсю краіну, хуценька накрапаў парсер і паглядзеў на вынік. Як спяваў 25 гадоў таму willitokarev, <Ой ты моя маменька, ой ты моя родина -- стали называть меня "страшная уродина">:
І які рэндэр сюды не прыстасоўвай, крывізну алічбоўкі не схаваеш. Я ўжо не кажу пра недобраўладкавнасць саміх дадзеных, дзе адназначная класіфікацыя і не начавала: на адным кавалку аб'екты класіфікаваныя адным чынам, а ў іншым месцы -- зусім па іншаму. Калектыўная праца поўным ростам, кажды вынайшоў свой уласны ровар, а некаторыя -- і некалькі. Пабудоўваць на гэтым масіве дадзеных нешта годнае ўвагі болей, чым на нямы рэндэр, я б не раіў нікому -- толькі губляць час і грошы. Ва ўсялякім разе, мне гэтая ідэя ні крыху не спадабалася, хоць і маю пад рукою ўсё для апрацоўкі.
Не маю нічога супраць гэтай махровай аматаршчыны, бо -- як і лінукс -- гэта не канкурэнт прафесійным вырабам, разлічаным на спажыванне кожнай хатняй гаспадыняй. Але ж цудаў не бывае: дзе прыстойных дадзеных нацягаць не атрымалася, там і па гуглу няшмат чаго намалявалі, а тым, што намалявалі, толькі дзяцей вучыць заіканню :)
P.S. Ну, а студэнтам якую лабу выканаць па выкарыстанні XML, безумоўна, можа згадзіцца.