Jan. 2nd, 2010

kong_en_ge: (Default)
Калі ў пашпарце ёсць шэнген -- ён павінны працаваць, таму тыдзень таму намыліліся з'ездзіць у Рыгу, а пасля прыпыніцца ў Вільні. Надвор'е было мярзотнае, таму фотак не будзе, толькі некалькі тэкставвых заўваг.

Выіленскія дарогі ўжо ўспрымаю як аддаленым раён Мінска. І з усіх абласных цэнтраў гэты бліжэйшы неяк найбольш прывабны, хаця б таму, што там на афіцыйных дакументах ставяць пагоню замест пахавальнага вянка.

"Водападзел" паміж дзяржавамі заўважны нават нягледзячы на адсутнасць выразных памежных пунктаў: у Латвіі сродкаў на чыстку дарог ад снега выдзяляюць нашмат меней. Калі ў Літве была вычышчаная нават грунтоўка на 20 кміламетраў ад магістралі (фота тут), то ў Латвіі першародная наледзь ляжала па ўсёй магістралі да Рыгі. З другога боку, калі вярталіся праз дзень назад, усё аднолькава патаяла што ў Літве, што ў Латвіі. А калі вынік аднолькавы, нашто марнаваць грошы? :)

Рыга -- непрыемна расейскамоўны горад. Калі ў Вільне расейскую мову чуеш выключэннем, звычайна ад такіх жа панаехаўшых, што і сам, то ў Рызе складаней было пачуць размову на латыскай. Ідзеш па таму жа ж гіпермаркету і чуешь аб'явы на расейскай, як быццам з БССР і не выязджаў. Адно адрозненне -- расейскамоўных надпісаў меней: закон аб мовах працуе і неграмадзяне больш-менш ведаюць межы свайго гетта. Гледзячы на гэта разумееш, што можна было б і болей актыўна падштурхоўваць іх альбо прыняць культуру краіны, дзе яны жывуць, альбо вымятацца ў расейскамоўную Верхнюю Вольту з пратэрмінаванымі ракетамі. А ў кавярных меню няхай будзе ангельская мова дубляваць нацыянальную замест расейскай, як -- зноў жа -- ў Вільні.

Латвія не вельмі падобная на краіну, у якой мае месца крызіс: нумар у гатэлі пратоплены нават звышдобра (на ацяпленні не эканомяць), вуліцы асветленыя, трамваі па Рызе ходзяць паводле раскладу. Ну, і кошты ў тым жа "Лідо" таксама наводзяць на думку, што калі іх ёсць каму аплочваць, то крызіс адбываецца ў нейкай іншай Латвіі, пра якую брэшуць адзіным хорам расейскія медыі. Калі тое, што называюць крызісам, адбіваецца на бенефіцыярах сацыяльных праграмаў, то гэта, можа, і да лепшага, бо з'явіцца дадатковай прышчэпкай а вірусу сядзення на шыі ў бюджэту.

Віленскі сэрвіс як заўсёды на вышыні: да другой гадзіны ночы на паркоўке ля гатэля "Панарама" стаяла таксоўка з "дзяўчынкамі" на выклік, а па вуліцы курсавалі, бачна, дзяжурныя :)

Дарэчы, калі мінулым летам ездзілі ў Хельсінкі да [livejournal.com profile] tdebug, я для сябе вызначыў наступнае размеркаванне роляў трох балтыйскіх сталіц: Рыга -- сапраўдная сталіца з моцнай архітэктурай, што цягнецца ў кожным накірунку; Таллінн -- балтыйскія "Дудуткі", казачныя і страшэнна дарагія, як і ўсё, што завязане на замілаванне заезжага лоха з грошамі; Вільня -- перыферыйны абласны цэнтр, непантовы, але і найбольш прыдатны для штодзённага жыцця.

На мяжы з БССР адбыўся нечаканы цуд: мяжа была пустою -- ні фуры ні стаялі, ні адзінаасобныя перагоншчыкі, ні нават бензавозы; усе бухалі ў цесных сямейных колах, ці з дзеўкамі, падабранымі на "Панараме". У выніку замест запланаваных трох гадзінаў уклаліся ў 20 хвілін. А за апошнім шлагбаўмам пачыналася радзіма, якую ні з чым не зблытаеш. Калі на літоўскім баку ўсе абмежаванні дарожнага руху сканчаюцца якраз пасля шлагбаўму, то ў БССР яшчэ каля дзвюх соцен метраў вісіць абмежаванне хуткацсці да 40 кіламетраў у гадзіну, пасярэдзіне якога ў начы стаіць мусар з радарам і выконвае важную дзяржаўную задачу напаўнення бюджэту (бо бяспека руху тут і побач не валялася).

А яшчэ толькі на радзіме з прыбіральняў не выводзіцца характэрны водар, хоць і вісіць ужо па еўрапейскім узоры зроблены графік штогадзіннай уборкі. Вось толькі чамусці графік той запоўнены на палову дня наперад :)

P.S. Ледзь не забыў пра тое, што раніцай 25-га ў Рызе працавала толькі піцэрыя (што ўжо само па сабе смешна з пэўнага часу) з антыбеларускай назвай "Лулу" :)

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Aug. 16th, 2025 02:04 pm
Powered by Dreamwidth Studios