Гаспадыне на заўвагу
Apr. 21st, 2010 12:32 amУ сувязі з павялічэннем колькасці запытаў спадарства адносна наступстваў набыцця сілы папраўкамі да закону пра дактыласкапічную рэгістрацыю (далей -- закону) аб'яднаны равінат падвальнай сінагогі™ ўпаўнаважаны патлумачыць наступнае:
1) Папраўкамі зацверджана аднясенне вайсковаабавязаных да кола асобаў, якія "падлягаюць абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі" ( п. 1.11 арт. 7 закону).
2) Пунктам 3 арт. 7 закону вызначэнне парадку ажыццяўлення абавязковай рэгистрацыі аднесена да кампетэнцыі прэзідэнта.
3) Парадак ажыццяўлення дактыласкапічнай рэгістрацыі зацверджаны ўказам №565 ад 18 лістапада 2004 году. Дзеючая рэдакцыя (па стане на 21 красавіка 2010 году) зацвярджае парадак правядзення дактарэгістрацыі толькі грамадзянаў, якія ўзгаданыя ў п.1.1-1.10 арт. 7 закону.
Вынікам абставінаў, выкладзеных у п.1-3 вышэй, з'яўляецца адсутнасць прававых падставаў для выкліку на абавязковую дактыласкапічную рэгістрацыю і правядзення такой рэгістрацыі ў адносінах да грамадзянаў, якія ўзгаданы ў п.1.11 арт. 7 закону. Спробы ажыццявіць рэгістрацыю нахабным шляхам належыць спыняць сустрэчным пытаннем: "Ці не ставіце вы сябе вышэй за прэзідэнта?"
P.S. Дарэчы, пастанова МУС №35 ад 9 лютага 2005 году, якая зацвярджае тэхнічны рэгламент (інструкцыю) правядзення рэгістрацыі, таксама абмяжоўваецца апісаннем дзеянняў для грамадзянаў з катэгорыяў п.1.1-1.10 арт. 7 закону.