Барацьба за мапы: погляд з пад дывану
Apr. 28th, 2010 10:53 amЦырк, што разгарнуўся ўчора вакол яндэксу і ДКМ (частка 1, частка 2), стаў заканамерным вынікам сутыкнення руССкага нахабства і цыганскай хітрадупасці беларусікаў. Адны праз шматразова ўжываную ў сферы гандлю нерухомасцю схему ланцуга продажаў адмылі абмежаваную ў карыстанні набытую картаснову амаль да стану public domain, а другія палезлі на сцяну ад усведамлення таго, што з адной авечкі здолелі зняць толькі тры-чатыры шкуры, а не бясконцую колькасць, як планавалася.
ДКМ за апошнія гады паклаў столькі намаганняў, каб не выпусціць мясцовую прыкладную картаграфію з шэрай сферы (а па-беламу працаваць эканамічна і арганізацыйна немэтазгодна), што было б дзіўна, калі б на вычышчаную паляну не выйшаў суб'ект не з беларускай юрысдыкцыяй, які пакінуў цыганам каня ў заклад, а замест звёў за сабою ўвесь табун.
Амбіцыі айчыннага ДКМ -- повад асобнай кансультацыі з профільнымі медыкамі:
Вось перадрукоўка старой мапы:

Вось пазначаная крыніца паходжання:

А вось прысуседзілася радзімка:

Прычым прысуседзілася неяк сарамліва, не пазначыўшы часткі твору, да якіх гэтыя капірайты адносяцца. Калі капірайт белкартаграфіі на афармленне сяк-так мае месца быць (ну, як жа ж -- творчае памяншэнне памеру ў 1.2 разы), то капірайт ДКМ на картаснову (пра гэта я неяк напішу асобна), створаную нават не за часам расейскай акупацыі (1603 год), каб апеляваць да правапераемства, выглядае шчырым дзікунствам.
Запасаюся папкорнам і чакаю развіцця падзеяў.