(no subject)
Sep. 20th, 2011 10:56 amГэты твор варты было б забараніць на тэрыторыі БССР, каб чаго не здарылася. Краіна, дзе публічна з'есці марозіва часцяком азначае злачынна падарваць дзяржаўныя устоі, павінна бараніць сабе ад інструкцыяў замежных лялькаводаў:
( падрыўныя матэрыялы )Тэхналагічна тое, што зараз называюць сацыяльнай рэвалюцыяй, было ўжо неаднаразова апісанае нават не ў спецыяльнай літаратуры, а ў забаўляльным чытве кшталту працытаванага вышэй, ажно паўстагоддзя таму. Кансалідацыя незадавольства з наступнай дэманстрацыяй памеру праз ускосныя механізмы цалкам легальных дзеянняў. Так што праблема толькі ва ўзроўні арганізатараў, і іхняй здольнасці выйсці за межы шаблону хаця б на ўзроўні рэфлексіяў рэакцыі другога боку. Бо тое, што можна было назіраць улетку, болей за ўсё нагадвала прынцып пасадкі дрэваў па-савецку: адзін капае яму, другі закідвае. А ўсё таму, што трэці ўдзельнік з высадкамі быў затрыманы за пераход вуліцы з лаянкай :)
Кавалак мела са сцяной у мясцовым выкананні пакуль што стаяць неяк не так:
( матэрыялы для дарослых )