(no subject)
Oct. 21st, 2011 01:05 amЗаўважыў, што апошнім часам усё часцей радзімка нагадвае пра негатыўны ўплыў шэрых і чорных заробкаў на памер будучай пенсіі. Відаць, і ў пенсійным фондзе справы швах.
І што характэрна, з аднаго боку дзяржава не супраць давесці да ляхтарату, што пенсій вялікіх чакаць не варта, а з другога -- страшэнна непакоіцца, што з гэтага насельніцтвам будуць зроблены практычныя высновы, і ўдзел у "белым" пенсійным забяспечанні скароціцца так, што нават мянтоўскіх пенсіянераў давядзецца перавесці на падножнае харчаванне.
Пакуль што страхоўка жыцця са здароўем і укладанне грошай у добра ліквідныя актывы выглядае куды болей прывабным шляхам перадухілення жыццёвых сюрпрызаў. Вялікай веры мясцовымпраграмам пенсійнага страхавання няма, з замежных вынуць грошы (і ўвогуле мець стасункі) складана тэхналагічна, дый у доўгатэрміновай перспектыве каштоўнасць штомесячных унёскаў (а разам з імі і эфектыўнасць той самай дадатковай пенсіі) не вельмі прывабная, бо я ўсё ж такі разлічваю, што сённяшні ўзровень заробкаў -- гэта яшчэ не столь, таму каротка- і сярэднетэрміновыя ўкладанні ў бягучае спажыванне з'яўляюцца болей эфектыўным шляхам кіравання ўласным капіталам.
А што ў вас, спадарства? Марынуем паў-дзіка ў лядоўні і будуем амбар пад бульбяную муку, ці як?