Feb. 9th, 2012

kong_en_ge: (Default)
Некалі, у сярэдзіне 90-х, калі накладныя яшчэ не былі дакументам строгага ўліку, а прыватныя прадпрыемствы ўжо не здавалі штоквартальныя балансы, звярнуліся да нас людзі з нейкай канторы, звязанай з кіраваннем нерухомасцю, з прапановай распрацаваць матэматычную мадэль дзеля ацэнкі адлегласці аб'екта нерухомасці ад цэнтра горада з пункту гледжання часа, неабходнага для праезда грамадскім транспартам.
Тагачасны дырэктар прынес гэтую прапанову з выразам на твары "а зараз мы ўсе сядзем і будзем моцна думаць, як узяць да ўліка ўсю гэтую няпэўнасць ад вулічнай сеткі да шчыльнасці наяўнага транспарта".
А мяне насупраць узяло непаразуменне, што ж такога невырашальнага там можа быць, калі глядзець рэальна. І таму на ўсялякі выпадак спытаўся пра дапушчальную хібнасць ацэнкі.
-- Ну, адсоткаў дзесяць, -- назвалі інтуітыўна зразумелую лічбу.
-- Тады бярэм адлегласць ад цэнтра па прамой і дзелім кіламетраж на хуткасць 15 км/г.
-- Не, гэтак не пойдзе, а як жа ж рэльеф, павароты і іншае, дый замоўца будзе супраць таго, што ўсё так проста.
-- Замоўца дазволіў пазначаную хібнасць? Дазволіў. А зараз шукайце адрасы, якія не ўпісваюцца ў прапанаваную мадэль.
Адрасоў не знайшлося, і ў выніку так і пайшло яно пад акт прыёма-перадачы вынікаў навукова-даследчай працы.
Я гэта да чаго: не варта круціць носам ад відавочна халтурных рашэнняў, калі яны ў выніку робяць тое, што запатрабавана. Набываць "дакладна такі ж самы гальштук" за вуглом на 500 баксаў даражэй -- шмат розуму не спатрэбіцца.

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 30th, 2025 04:37 pm
Powered by Dreamwidth Studios