Jul. 17th, 2012

kong_en_ge: (Default)
Чарговая дыскусія пра "не жадаюць дупу рваць за пячэнькі".

Я б так заўважыў, што мала даваць адпаведна рынку ці вышэй за яго, трэба яшчэ і саадносіць гэта з наступнымі патрабаваннямі да вынікаў. За дадатковыя 10-15% чакаць прыросту вытворчасці хаця б на 5% некалькі наіўна (а чаканняў-та будзе на ўсе 20%), бо ў чарзе кандыдаты не стаяць. Гэтыя 10% -- хіба што на пэўны час павысяць лаяльнасць у сэнсе ігнаравання іншых прапановаў працы, не болей.

Каб людзі гарэлі на працы -- тут трэба альбо прапаноўваць заробак кратна рынкавым прапановам, і ўжо тады на тле чаргі кандыдатаў на вакансію патрабаваць вынікаў за грошы; альбо працаваць па схеме стартапа, калі вынік будзе адчувацца на ўласнай шкуры. Дарэчы, тут можна ўзгадаць яшчэ адну схему "працуем як стартап, а грошы дзелім паводле ведамасці" -- завецца карпаратыўнай культурай: за недаплачваемые ў заробак грошы ты яшчэ ў свой вольны час удзельнічаеш у мерапрыемствах кампаніі, каб паказаць цеснае зліццё з ёйнай ідэяй :)

А з эфектыўнаю прапановаю (прыведзенай праз патрабаванні на адзінку заробку), якая вышэй у межах статыстычнай хібнасці застанецца толькі скардзіцца на лянотныя кадры.

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Aug. 23rd, 2025 09:39 pm
Powered by Dreamwidth Studios