Jan. 9th, 2013

kong_en_ge: (3)
Падчас апошняга піўнога тура нехта спытаўся, куды з вагона падзелася дарожная прэса, часопіс "У Літву". Я так падумаў, што ўжо даўно наспела неабходнасць у больш карысным выданні: "З Літвы", якое б дапамагала ўзнять эфектыўнасць перамяшчэння на радзімку.

Прыблізныя актуальныя тэмы пілотнага нумара:
-- Мытная дэкларацыя: запаўняем разам (не спрабуйце паўтараць без неабходнасці!)
-- Гонкі на цягніках: пятнаццаты супраць дзвесце першага.
-- Натуральныя спосабы мімікрыі плоскіх тэлевізараў пад абсталяванне вагона
-- Хто скрадае кіпцюры з птушкавай ветчыны на віленскім рынку -- спецыяльны рэпартаж.
-- Дзік ці толькі палова? Эканамічныя нюансы таксфры на прадукты харчавання.
-- Пральны парашок: ці пачуе наркатэр'ер?
-- Форма нумар 420 на Гарунах: ці блізкая перспектыва?
-- На развароце: перонная панарама прывезеных тавараў, змешчаных ў адным купэ без мытнага афармлення.

P.S. Хаця і ў арыгінальным часопісе ёсць карысныя матэрыялы. Напрыклад, "Ці ёсць альтэрнатыва табурэткам у крэдыт?":
Скидка 60% при покупке разнообразной мебели в салонах компании Vadasiga

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Aug. 20th, 2025 06:04 pm
Powered by Dreamwidth Studios