... і жатка вертыкальнага ўзлёту
Feb. 17th, 2013 06:59 pmКатэ сёння ўноч скінула зомбаяшчык "Гарызонт" з вышыні чалавечага росту на кафлевы пол. Насуперак відавочнаму у поўны хлам папсаваліся толькі пластыкавыя месцы пад фіксацыю трубы і сцяжку корпуса.
Закруціў замест родных вінтоў доўгія самарэзы па гіпсакартоне -- і ўсё амаль запрацавала: гук ёсць, выявы няма.
З выяваю было не нашмат складаней: падчас падзення трэснула ў адным месцы плата, парваўшы колькі дарожак пад сілкаванне трубы. Накідаў паверх саплей з правадоў -- і зомбаяшчык як новы. Да чарговага падзення.