Feb. 27th, 2013

kong_en_ge: (3)
Божанька-та той яшчэ жартаўнік. Недзе ў другой палове 80-х я прыблізна так прыкінуў, якой аднаразовай сумы на рахунку было б дастаткова, каб не ламаць галаву пра пошук іншай крыніцы даходаў у краіне саветаў. З улікам трохадсоткавай стаўкі тэрміновага ўклада атрымлівалася нешта каля 200 тысячаў савецкіх рублёў.

Ужо напачатку 1994 года гэтая сума прыблізна адпавядала майму штомесячнаму заробку. "Тая лінейка" не згубілася, а знайшлася, і дзіцячая мара ўжо здзяйснялася кожны месяц, але ж не была такой радаснай, як магчыма было б чакаць :)
kong_en_ge: (3)
З сатырычнага шоў "Лялькі" з НТВ часоў выбарчай кампаніі 1996 году запомніўся такі фінальны дыялог лялькі Ельцына з лялкай Зю:
-- Слухай, а я да апошняга баяўся, што ты пераможаш...
-- Я -- таксама.

Я вось паглядзеў на свежую апытанку вакол падтрымкі недзяржаўных накірункаў развіцця краіны, і чамусці ўзгадаў той дыялог разам са спробамі выкруціць з адной партыі рэквізіты рахунку пад пералічэнне ахвяраванняў грамадзянамі. Адказны за інфармацыйныя струмяні дзеяч партыі недзе з квартал круціў хвастом, спасылаючыся на кіраўніцтва, і скончылася ўсё тым, што нішто так не прывабна як наяўныя непрыходаваныя грошы :)

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated May. 28th, 2025 05:42 pm
Powered by Dreamwidth Studios