Jun. 5th, 2013

kong_en_ge: (3)
На ўрадавым магільніку яшчэ з год таму паставілі ля ўваходу навамодны могілкавы навігатар з тачскрынам.
Гэта немагчыма апісаць -- гэта неабходна пабачыць і памацаць сваімі бруднымі лапамі кожнаму спецыялісту па UI.

Памятаў з мінулагодняга досведу, што ёсць функцыя знаходжання мерцвяка паводле прозвішча. Сёння знайсці ніяк не мог: інтэрфейсу 4 кнопкі кіравання курсорам, і кнопка "выйсці", аднак наяўнасць індэксатара пазначана на першай старонцы. Напружыў памяць са здагадлівасцю і знайшоў: кнопкамі навігацыі падыходзім in DooM style па 3D мадэлі могілак да парталу з надпісам "кніга памяці", і там у паветры ўзнікае пытанне "ці будзеце заходзіць?". Далей ужо нескладана. Па-ўебанску, але ж нескладана.

Аматарам гульняў на сутыкненні жанраў павінна спадабацца; у нечым не горш за сейф у квесце пра Пілотаў.

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Aug. 15th, 2025 03:56 pm
Powered by Dreamwidth Studios