(no subject)
Nov. 10th, 2014 12:59 pmАгітаванне за беларускамоўныя размовы ў якасці сродка перавыхавання расейскамоўных беларусікаў -- гэта ўсё малаэфектыўная паўмера, бо заўсёды пакідае апаненту шлях да адступлення: "не буду і ўсё". Уласна кажучы, агітацыя і прапаганда калі пад іх не падвесці моцнага фінансавання ўвогуле мала чаго каштуюць. Асабліва ва ўмовах штучнай цікавасці радзімкі да пытання.
Марыць пра рэйды інспекцыі моўнага нагляду можна, калі з'явіцца нешта, што гэтаму нагляду падлягае.
Вымушаць не трэба, трэба са свайго боку ствараць такія ўмовы, каб іншага выйсця не было ("жадаеце бланк дамовы на расейскай? -- бліжэйшы цягнік на Смаленск праз паўгадзіны; але вось там за вуглом ёсць перакладчык усяго па 20 баксаў за аркуш").
Ну, і давайце глядзейць праўдзе ў вочы: наша пакаленне не будзе натуральна беларускамоўным, яго задача стварыць адпаведны кантэкст для пакалення наступнага, ідучы пры гэтым на паэўныя самаабмежаванні ў моўным камфорце.