Канкурэнтная перавага
May. 24th, 2015 12:21 amЗамежнае працаўладкаванне -- гэта заўсёды перформанс у міграцыйным ведамстве, дзе наймальнік даказвае, што ў межах краіны неабходнага спецыяліста не знайсці, і трэба яго выпісаць з-за мяжы.
Істотнай часткай гэтай гульні з'яўляецца аб'яўленая вакансія, на якую так ніхто і не падышоў. Нічога страшнага: не першы і не апошні раз тэндэрныя ўмовы стваралі пад загадзя вядомага пераможцу, але адзін з хадоў у канадскім найме мяне ўсё ж уразіў: каб узяць чалавека менавіта з БССР, у кваліфікацыйныя патрабаванні прапісалі вольнае валоданне беларускай мовай.
Слаба ўяўляю сабе, як гэта прышпілілі да астатняга, але фільтр атрымаўся што трэба.