Хто піша ім тэксты?
Feb. 20th, 2006 02:15 pm![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
1. Прэамбула з афіцыйнага сайту КДБ:
Информация о сайтеВнимание: Запрещено размещать и загружать на сайт любые материалы противозаконного, угрожающего, клеветнического, оскорбительного, непристойного, порнографического или любого другого характера, способные нарушить применимое законодательство. Использование вами этого сайта означает, что вы принимаете эти условия. В случае несогласия с этими условиями не используйте этот сайт.
Калі яны пра такое папярэджваюць, то, відавочна, павінна быць і агульнадаступная магчымасць запампоўкі адпаведных матэрыялаў. Пытанне: дзе яно, дзе ў іх гэтая нацыянальная рапідшара для парнухі і прыватных абвестак пра гандаль людзьмі? :-)
2.Слоган рэкламнай каманіі "ТрастБанку" (былы "Інфабанк") на "Альфа-радыё":
"Трастбанк -- банк, які заснаваны на даверы"
Адразу прыходзіць на памяць старая ісціна часоў расейскага перадзелу: "Бізнес на даверы заканчваецца вялікай крывёю". З улікам абставінаў змены банкам назвы выходзіць яшчэ і з падтэкстам :)