Альтэрнатыўныя на маршы
Oct. 22nd, 2010 12:12 am![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Альтэрнатыўныя кандыдаты пераадольваюць статысячную мяжу
З улікам таго, якую негатыўнаю канатацыю набыло слова "альтернатыўны" цягам апошняга дзесяцігоддзя, я схільны пагадзіцца з выбарам загалоўку матэрыяла РС.
Тут мяне
andorac пытаўся, ці вызначыў я каго годным на снежаньскую гульню.
Лічу, што ўдзельнічаць у мерапрыемстве ўвогуле не варта, але калі каму ўжо свярбіць, то няхай. За Раманчука вельмі папрасілі паважаныя людзі, а Статкевіча лічу адзіным, хто мае за сабою ўчынак, на хоць якое падобіе якога не хапіла рашучасці ў астатніх соплежуяў.
Кастусёў: з такім тварам толькі калгас і ўзначальваць. Я ўжо нават не ведаю, што можна ўзначальваць з тварам старшыні партыі, якая Кастусёва прапіхвае. Караце, незалік, нават нягледзячы на дэклараванне пасадкі расейцаў на чамаданы.
Міхалевіч: эпапея з абяцанкамі праграмы, з шматпакутным сайтам, і з дарадцай, найвышэйшым дасягненнем якога быў развоз піццы па Каларадзе, паставіла на ім жырны крыж ужо да задоўга да гучнага інтэрв'ю пра пяшчотнае стаўленне да капустна-балотнага ладу жыцця. Думаю, краіне дастаткова пабудаваць для яго яшчэ адзін планетарый, каб пакінуць там пад наглядам паводле медцыцнскіх паказанняў.
Някляйскі: рыфмаплёт з расейскімі грошамі... слухайце, а санітарка дакладна знялася з выбараў? Бо ўжо лепей яна за гэтага былога галоўрэда "Крыніцы". Дастаткова проста ўзгадаць, якой якасці савецкая эротыка там друкавалася :)
Рымашэўскі: хрысціянства, дапушчанае да ўлады, рэдка сыходзіць без тых наступстваў для краіны, якія я б не жадаў назіраць у жыцці. Хаця, калі спадар Р. выступіць з непраціўленнем абортам, легалізацыі прастытуцыі і іншых натуральных парокаў чалавецтва кшталту аднаполых шлюбаў, я абяцаю падумаць пра мэтазгоднасць допуска яго да спаборніцтва ў спецыяльнай выбарчай алімпіядзе. Хаця б на глебе заканчэння адной і той жа ВНУ :)
Вус: тут у мяне асабістае. Не варта ўздымаць акцыі кіраўніка прадпрыемства са сваёй прафесійнай галіны, бо тады дакладна толькі гэта прадпрыемства ў галіне і застанецца.
Саннікаў: непакоіць абавязковая платная падпіска на Хартыю у выпадку, калі здарыцца неспадзяваны прыход да ўлады. Старык Халіп яшчэ пераплюне стырка Батурына, так мне здаецца.
Ну, і астатняя шушара з масоўкі: без мелкаскопу не разглядзець, так што і подпісаў не вартая.
P.S. Імкненне альтэрнатыўных не пакрыўдзіць знянацку якую сацыяльную групу сваімі праграмнымі тэзісамі выглядала б проста смешным, калі б хоць хто меў сталую дастатковую аўдыторыю. А так гэта выглядае сумным, як і любы іншы зліў і адбыццё нумару. Бяззубасць ва ўсю сківіцу.
P.P.S. Некалькі канешне непакоіць статкевічава намінальнае месца жыхарства -- Ждановічы. Канатацыя ў гэтага месца таксама не лепшая (адмыслоўцы ведаюць, чаму). А з іншага боку, я сам днямі ледзь не набыў кватэру ў доме, дзе змяшчаецца кавярня "pizza.by". Дзякуй стваральніку, дзесяць гадоў там там здымаў охвіс
john_f_doe і так засраў аб'ект, што мне хапіла паглядзець толькі першы пакойчык :)
З улікам таго, якую негатыўнаю канатацыю набыло слова "альтернатыўны" цягам апошняга дзесяцігоддзя, я схільны пагадзіцца з выбарам загалоўку матэрыяла РС.
Тут мяне
![[livejournal.com profile]](https://www.dreamwidth.org/img/external/lj-userinfo.gif)