Парвало ўшчэнт
Oct. 20th, 2006 11:16 am![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Памятаеце стары анекдот?
Настаўніца пытаецца ў Вовачкі, чаму ён прыйшоў у школу ў памятых штанішках.
-- Учора ўвечары мы ўключылі тэлевізар і пачулі: "Справа Леніна жыве!" Тады мы выключылі тэлевізар і ўключылі радыё. Зноў пачулі: "Справа Леніна жыве!" Пасля гэтага мы ўжо баяліся ўключаць прас
*
* "утюг" па-расейску.
Дык вось, няма нічога такога, што не магло б здзейсніцца ў нашым калгасе:

Знята ў Мінску на рагу Гарадскога Валу і Інтэрнацыянальнай. Дзякую forever_live, які тыдзень таму звярнуў маю ўвагу на тое, які крэатыў вісіць ля майго дому.