kong_en_ge: (3)
[personal profile] kong_en_ge
Пару дзён таму адглядзеў кено пра кранега. Нават разгубіўся ад таго, колькі людей там пазналі сябе, гледзячы па колькасці "прэтэнзій да мастацкага ўзроўню" кшталту не тога, не сапраўднага адцення фарбы на сценах казармы ці адноснай колькасці зламаных талчкоў у сарціры. Не кажучы ўжо пра прызнанні "вось я вёў сабе як належыць, і ніякіх такіх жахаў са мной у войску не здаралася".

На самой справе кенцо ці амаль не першае, дзе аператара з гукарэжысёрам набралі не з вуліцы: знята і агучана без касякоў. Сцэнар, канешне, так сабе, як у порнафільме -- прастаўка паміж мэтавымі сцэнамі. У гэтым сэнсе ў дакументальнасці "паводле падзеяў" не адмовіш: разам усё паказанае пабачыць цяжка, але ніводны фрагмент на яўную "клюкву" не цягне. Прыблізна як і "Масква на Гудзоне", выйшаўшая 30 год таму.

Для разумення сутнасці гледачу з наружнага свету было б нядрэнна асобна выдаць трохтомнік прапушчанага ў сцэнары лібрэта (напрыклад, у выглядзе падшыўкі раздруковак навін з Хартыі за апошнія 15 год), альбо хаця б аднатомнікам падкадравых тлумачэнняў.
This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated May. 22nd, 2025 12:19 pm
Powered by Dreamwidth Studios