Камеры захоўвання: крадзем разам
Jan. 14th, 2014 11:55 am![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Пасля таго, як "спажыўца" адвучылі не плаціць за пабіты з-за ўласнай нязграбнасці тавар у гандлёвай залі, а "пешахода" -- спадзявацца на бясспрэчную кампенсацыю за выпадковае абліццё вадой з лужыны ад праезжага аўто, надыходзіць час даць па руках і ў пытанні нібыта адказнасці за крадзёж рэчаў у камерах захоўвання.
Юрысты-аферысты і іншыя жруналісты ад смажаных тэмаў любяць спасылацца на абавязак кампенсаваць страты ад крадзяжоў, бо ёсць дамова захоўвання, заключаная ў форме выдачы ключа з нумарам, аднак какетліва абыходзяць увагай п.3 арт. 783 ГК, дзе прапісана, што ў выпадку бязвыплатнай дамовы захоўвання абавязак па захоўванні рэчаў ускладаецца на выканаўцу ў той ступені, у якой бы ён клапаціўся пра ўласныя рэчы. Хто скажа, што пра ўласныя рэчы ў камерах захоўвання гандлёвы цэнтр дбае неяк інакш за рэчы наведвальнікаў, няхай першы пойдзе ў суд са сваімі аргументамі.
Ну і арт. 391 пра абавазяк выплаціць страты таксама спасылаецца на нязручны пасля прачытання арт. 372, якім фактычна здымаецца адказнасць за знікненне, калі выконваліся ўсе неабходныя па сутнасці дамовы дзеянні (гл. зараз зноў на абаваязак клапаціцца за чужое роўна як за свае).