kong_en_ge: (Default)
[personal profile] kong_en_ge
Тут вось той жа [livejournal.com profile] jekhor няспынна піярыць рэсурс OpenStreetMap у якасці альтэрнатывы CityInfo, якая урэшце павінна прынесці шчасце ўсяму чалавецтву, аднак пацукі ад дызайну як цягалі зыходнікі з майго прадукту, так і цягаюць, бо лянотныя, пакуль непужаныя, ды ўвогуле нецікаўныя да таго, што аднойчы ў дзверы пагрукаюць...

Date: 2008-08-13 10:34 am (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Усё тое ж: выкарыстанне чужога твору для стварэння ўласнага без дазволу. Да таго ж усё якасна апісана з тэхналагічнага боку :-)

Date: 2008-08-13 01:52 pm (UTC)
From: [identity profile] silverrebel.livejournal.com
У дадзеным выпадку, мне здаецца, даказаць немагчыма.

Date: 2008-08-13 01:59 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Ну, рэбе, па-першае, мы маем уласнаручнае прызнанне, а гэта ўжо паўсправы. Па-другое, вушы бачныя добра, таму наезд з пытаннем "дзе ўзяў і як рабіў", падмацаваны тоеснасцю лініяў малюнка і зыходнага матэрыялу, будзе мець дастаткова добрую перспектыву :)

Date: 2008-08-13 02:05 pm (UTC)
From: [identity profile] silverrebel.livejournal.com
Ну, рэбе, па-першае, мы маем уласнаручнае прызнанне, а гэта ўжо паўсправы.
Прызнаньне каго? Ніка вася_пупкін? Пармон будзе юзерам яйцы круціць каб прызналіся, хто з іх вася_рпупкін? 8)

таму наезд з пытаннем "дзе ўзяў і як рабіў"
Рэбэ, наезд не канае, бо даказваць трэба табе, а не яму. Яно можа яму прысьнілася, пасьля грбоў з Хойніцкага раёна. 8)

Date: 2008-08-13 02:09 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
1. Прызнанне -- гэта падказка для мяне: куды і як глыбока трэба капаць, каб сабраць дастаткова фактуры дзеля звароту ў праваахоўныя органы ці суд. Чалавек меў неасцярожнасць дастаткова шмат распавесці пра сябе ў прафайле + паведаміў, для каго робіць дызайн -- фактуры навалам.

2. Збор доказаў -- сапраўды, мой. Але ж, маючы крытычную наяўнасць ускосных абставінаў, ужо можна прасіць суд пра правядзенне пэўных працэсуальных дзеянняў, уключаючы ўзяцце паказанняў, выемку дакументаў і г.д.

Date: 2008-08-13 02:10 pm (UTC)
From: [identity profile] belnetmon.livejournal.com
А калі стала праблемай вызначыць каму належыць журнал? Ніякай праблемы няма, адказ даецца за некалькі хвілін.

Date: 2008-08-13 02:15 pm (UTC)
From: [identity profile] silverrebel.livejournal.com
Для каго гэты адказ будзе доказам?

Date: 2008-08-13 02:17 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Гэта будзе абгрунтаваннем для далейшай адпрацоўкі абранага накірунку. Вы ж ведаеце, што для аператыўна-вышуковай дзейнасці наяўнасць доказаў не першая справа.

Date: 2008-08-13 02:20 pm (UTC)
From: [identity profile] silverrebel.livejournal.com
што для аператыўна-вышуковай дзейнасці
Павінна быць злачынства і ўзбуджэньне справы. А тут табе трэба даказаць сам факт злачынства.

Date: 2008-08-13 02:27 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Рэбе, вы пайшлі ў такую блытаніну паняццяў, што раю пачытаць вам пра падставы для пачатку адміністратыўнага працэсу ці крымінальнага пераследу. Асабліва звяртайце ўвагу на такі пункт як "заява фізічнай асобы".

Date: 2008-08-13 02:40 pm (UTC)
From: [identity profile] silverrebel.livejournal.com
Ок. Рэбэ, куды вы сваю заяву панясеце і што скажаце?

Date: 2008-08-13 02:49 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Рэбе, яшчэ раз: ёсць факт стварэння твору без дазволу на займанне матэрыялаў. Варыянта два: альбо ісці ў аддзел МУС, каб праводзілі праверку і распачыналі адміністратыўную справу; альбо -- пасля невялічкай працы па высвятленні асобы адказчыка -- звяртацца ў грамадзянскі суд.

Другі шлях, хутчэй за ўсё, будзе першасна скіраваны не на фізічную асобу, а на юрыдычную, якая ў нашым выпадку валодае сайтам з кантрафактным творам. А ўжо тая сама здасць свайго кантрагента :)

Date: 2008-10-09 05:55 pm (UTC)
From: [identity profile] jasminetrant.livejournal.com
Доказам гэтай думкі з’яўляецца тое, што ў якасці тых, у каго бралі інтэрв’ю, фігуруюць толькі афіцыйныя асобы.

Date: 2008-10-09 06:29 pm (UTC)
From: [identity profile] silverrebel.livejournal.com
Бляцкія боты!

Date: 2008-10-09 08:06 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
А па-мойму, підарскія

Date: 2008-08-13 02:18 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Рэбе, 83% лічуць, што пакідаюць так мала слядоў у сеціве, што іх немагчыма скласці разам :)

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Aug. 27th, 2025 05:19 pm
Powered by Dreamwidth Studios