kong_en_ge: (Default)
[personal profile] kong_en_ge
Думаю, усе памятаюць афіцыйную легенду пра з'яўленне яблыкавага кампутара, як два батаніка Джобс з Возняком у гаражы накляпалі тое, з чаго вырасла асобная IT-імперыя. Ну, а што было б у нас: на другі месяц працы у гараж бы завітала санстанцыя, на трэці пажарнікі, на чацверты -- падатковая служба з дэпартаментам цэнаўтваэння, бо дармаедаў шмат, і кожны мусіць прыносіць грошы ў бюджэт. Ну, і пад ухвальныя крыкі белнетмонаў усё б скончылася лраз год зносам гаражу і штрафам на неасцярожных інаватараў.

Колькі ўжо можна блытаць развіццё і санацыю лузераў з кансервацыяй рэшткаў цэнтралізаванага размеркавання?! Лічыш, што кошты высокія і рэнтабельнасць у кагосці задраная -- прыходзь на гэты рынак і дзялі грошы; але ж нашто, лепей выказаць незадаволенасць коштам і проста палажыць чужы бізнэс, у суседа карова падохла -- свята. Чужую рэнтабельнасць падлічыць шмат жадаючых знойдзецца, але нешта ніхто ж не ірвецца працаваць на гэтых умовах з дню ў дзень.

Date: 2008-12-28 09:07 am (UTC)
From: [identity profile] govage.livejournal.com
А чем вам не нравится безнал?

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated May. 25th, 2025 06:07 am
Powered by Dreamwidth Studios