(no subject)
Jun. 28th, 2009 10:54 am![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
У савецкай школе нам, юным піянэрам, для пазакляснага чытаньня давалі розную літаратуру пра вайну. І вось у чарговай карычневай кніжцы "для среднего и старшего школьного возраста" я натыкнуўся на вельмі натуралістычныя расказы пра тое, як немцы ў душагубках труцілі людзей. <...> На вакацыях я спытаў у дзеда-партызана пра гэтыя жахі. Той паслухаў ды толькі пасьмяяўся зь мяне: "Лухта гэта ўсё, унучак. Хіба ў немцаў быў дэфіцыт на патроны?"
Я так думаю, гэтыя разважанні павінны быць у топе.
no subject
Date: 2009-06-28 04:32 pm (UTC)no subject
Date: 2009-06-28 06:44 pm (UTC)no subject
Date: 2009-06-28 09:05 pm (UTC)Я памятаю як замежнікам рабілі экскурсію на месцы растрэлаў 37-38 гг. Гід ім распавёў сярод іншага, што энкавэдзісты ставілі людзей шчыльна адзін за адным і стралялі, каб забіць адной куляй. Буржуі абсалютна афігела запытваюцца: "Навошта?" Экскурсавод ім кажа, што сацспаборніцтва ладзілася, хто менш патронаў патраціць. Дык, яны спачатку падумалі, што гэта жартуюць над імі, некаторыя сьмяяцца пачалі. А потым, калі зразумелі, што гід кажа ўсур'ёз, гэтак скептычна паглядалі на яго. І потым у аўтобусе чуў, як яны перамаўляліся, маўляў, Сталін, канечне, злачынца, але гэтыя хлопцы ўсё ж перагінаюць палку са сваёй антыкамуністычнай прапагандай.
Так што, лёгіка і здаровы сэнс у такіх справах далёка не абсалютныя, а ідэалягічна і культурна дэтэрмінаваныя. Людзям, якія маюць прапагандысцкую agenda, гэтая сытуацыя вельмі зручная, бо дазваляе маніпуляваць фактамі, выбіраючы эмацыйныя і нефактычныя аргумэнты (як і ў нашым выпадку) з вэеру лёгік і здаровых сэнсаў. І паміж іншага, нават, калі яны самі гэтую канкрэтную лёгіку не падзяляюць.
У расейскамоўным ЖЖ пашкрэбці - там тысячы такіх, што сьцьвярджаюць, што ніякіх рэпрэсіяў (масавых прынамсі) не было, бо гэта ж нелягічна - у пэрыяд індустрыялізацыі, ды перад меркаванай вайной, гэтак траціць чалавечы рэсурс. Ну, доўбні ж, не? Але ў іх такая павестка - адціраць запляванага Вісарыёныча, з памянёным блогерам тая ж гісторыя, толькі ён сымпатызуе Алойзавічу.
no subject
Date: 2009-06-28 09:12 pm (UTC)Я не бачу сімпатыі ці якога адмывання. Аўтар толькі звяртае ўвагу, што звесткі з савецкіх страшылах даволі дрэнна стасуюцца з тэхнічным бокам пытання.
no subject
Date: 2009-06-28 10:08 pm (UTC)no subject
Date: 2009-06-29 05:37 am (UTC)