Два назірання
Jul. 5th, 2010 10:02 am![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Шкадую, што палякі кінулі Качынскага-другога на выбарах. Сусветная гісторыя страціла бадай што непаўторны шанец стварыць прэцэдэнт натуральнай рэгенерацыі вышэйшай асобы.
Айчынная мытня добра інфармуе пра тое, які кантрабандны тавар карыстаецца попытам. Адкуль яшчэ б я даведаўся, што па сённяшні дзень імпарт мабільных тэлефонаў у кішэні з'яўляецца такім прывабным? Учора на роўным месцы пасярэдзіне "зялёнага калідору" пасля Вільні прыдуркаваты мітуслівы мытнік, выраблены ў БССР, спрабаваў знайсці ў машыне кантрабасныя мабільнікі. Я ўжо яму і ліхтарык прапаноўваў, каб той вочы сабе не псаваў, гледзячы ў торбы ў цемры, а той ўсё паверыць не мог, што часткі каробкі ад прасу -- гэта толькі часткі каробкі ад прасу.:)

no subject
Date: 2010-07-09 09:01 am (UTC)