Цяжкасці фоташопу
Jul. 4th, 2005 12:30 pmКажуць, што на г.зв. "дзень незалежнасці" дызайнеры АНТ і СТБ актыўна ілюстравалі месцы "святочных мерапрыемстваў" скрыншотамі з гораду, які стварыў я™. Аднак з-за захоўвання мною назваў, дадзеных вуліцам законным шляхам, скрыншоты мелі цудоўную асаблівасць --дробныя вуліцы вакол праспектаў былі падпісаныя, а самі праспекты свяціліся белымі плямамі.
Адчуў, што часам гэта нават добра, што людзі не чытаюць дакументацыю не ведаюць, як змяніць назвы самастойна.