Пра смецце і пра мусар...
Oct. 30th, 2006 02:16 pmМінск -- чысты горад, кажуць нам з кожнага прасу, дэманструючы брыгады па зачыстцы гораду, апранутыя ў рэвалюцыйна аранжавыя робы. Засцервянеласць, з якой рыцары мятлы і шуфля зграбаюць палае лісце ў маім двары, не можа не непакоіць -- трава там летам пасля гэтых "прыборак" не расце ў прынцыпе (што, у сваю чаргу, не перашкаджае рэгулярным візітам механізаваных касцоў).
Аднак, я зусім не пра тое хацеў сказаць. Мне незразумела, чаму ў гэтым "чыстым горадзе" ёсць грошы на тое, каб мець армію дворнікаў, але няма грошаў, каб прывесці ў належны стан дарогі ў тым жа ж самым двары. 100 метраў танкавага палігону ад уезду ва двор да месца стаянкі з кожным годам пераадольваюцца з ўсё большымі і большымі цяжкасцямі. Быццам бы колькасць кучаў лісця павінна дыялектычна перацеч у якасць дарожнага пакрыцця...
Я нават не пра сябе зараз кажу, з большага (КАМАЗ, ён жа ж усепралазны), але ж пра машыны для вывазу смецця, якія не кожны раз здольныя прыйсці выпрабаванне дваром, і тады чысціня гораду знаходзіцца па яўнаю і непасрэднаю пагрозаю:
( Read more... )