kong_en_ge: (Default)
[personal profile] kong_en_ge

Мінск -- чысты горад, кажуць нам з кожнага прасу, дэманструючы брыгады па зачыстцы гораду, апранутыя ў рэвалюцыйна аранжавыя робы. Засцервянеласць, з якой рыцары мятлы і шуфля зграбаюць палае лісце ў маім двары, не можа не непакоіць -- трава там летам пасля гэтых "прыборак" не расце ў прынцыпе (што, у сваю чаргу, не перашкаджае рэгулярным візітам механізаваных касцоў).

Аднак, я зусім не пра тое хацеў сказаць. Мне незразумела, чаму ў гэтым "чыстым горадзе" ёсць грошы на тое, каб мець армію дворнікаў, але няма грошаў, каб прывесці ў належны стан дарогі ў тым жа ж самым двары. 100 метраў танкавага палігону ад уезду ва двор да месца стаянкі з кожным годам пераадольваюцца з ўсё большымі і большымі цяжкасцямі. Быццам бы колькасць кучаў лісця павінна дыялектычна перацеч у якасць дарожнага пакрыцця...

Я нават не пра сябе зараз кажу, з большага (КАМАЗ, ён жа ж усепралазны), але ж пра машыны для вывазу смецця, якія не кожны раз здольныя прыйсці выпрабаванне дваром, і тады чысціня гораду знаходзіцца па яўнаю і непасрэднаю пагрозаю:

P.S. Як бы гэта стравіць паміж сабою апарат МУС, супрацоўнікі якога ставяць свае карчы ў маім двары, і бульбянкоўскіх арлоў, якія вядуць паляванне на нумары, а самому паназіраць за бойкаю з уласнага балкону... :-)

P.P.S. На жаль, падарожнік Лебядзеў, калі публікаваў сваю справаздачу пра Мінск, абмежаваўся толькі фасадам, а не зазірнуў у "сэрца горада"

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated May. 24th, 2025 02:55 am
Powered by Dreamwidth Studios