(no subject)
May. 19th, 2008 02:33 pmНекалькі дзён таму скончыў збіраць raw-версію другой часткі гісторыі майго настаўніцтва. Паглядзеў, што быццам бы і фактуры болей, чым у першай частцы, а тэкст выйшаў цяжкі-цяжкі для чытання, бо пісаўся ў свой час з вельмі доўгімі перапынкамі паміж асобнымі ўрыўкамі. Паспрабаваў учора пасядзець з алоўкам над раздрукоўкай -- прайшоўся па першай старонцы і адчуў, што здароўя не хопіць за адзін раз усё звесці да прымальнага варыянту. Па ўсяму бачна, што актыўнае пісанне дакументацыі з дамовамі сапсавала рукі і галаву, шкада.