May. 22nd, 2008

kong_en_ge: (Default)
Народ, якому 9 гадоў таму таптуны ў цывільным спачатку скармілі жуйку пра "ва ўсім вінаваты дождж" і ціха-ціха спусцілі справу на тармазах, раптам ачуняў і як па камандзе кінуўся адстойваць "права трагедыяй звацца" ў адказ на варыяцыю анекдота "... гэта гора, але ж не беда" (ці "якая краіна -- такі і тэракт").

Беларусы -- страшны народ, ніколі нельга прадказаць, на каго з чужынцаў і з якой прычыны ён кінецца. 20 гадоў таму з амаль аналагічным энтузіязмам тут цкавалі талакоўцаў і "прыхільнікаў паліцаяў". Цяпер -- новая хваля яднання вакол штучна створаных і даведзеных праз замбаяшчык "стрыжнёў свядомасці". Я так і ведаў, што ніша штучнага ворагу пустой не застанецца, не той базіс існавання, на жаль.

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 11th, 2025 12:28 pm
Powered by Dreamwidth Studios