Jul. 11th, 2016

kong_en_ge: (Default)
Бягучая дэнамінацыя ў БССР нагадвае мне свежы рамонт дарогі пад вокнамі:
-- паклалі асфальт
-- наляпілі дохлага мянта па абодва бакі ад пераходу на палову шырыні вуліцы
-- пасля дажджу зрабілі ў адным з мянтоў прапіл шырынёй ў кола, каб лужына магла расцякацца па дарозе, а не ўтварала водасховішча
-- нанеслі разметку з выдзеленай паласой для павароту, асіметрычна падзяліўшы праездную частку; цяпер на паласе павароту мы сустракаем спачатку аднаго дохлага правымі коламі, а праз 10 метраў другога -- левымі
kong_en_ge: (Default)
Прынцып абмежаванай адказнасці ў гаспадарчай дзейнасці скончыўся ў БССР вясною 1999-га з прыняццем фантастычнага ў сваёй адмарожанасці рэгламенту рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання з дурнаватымі адносна ўзроўню даходаў памерамі статутных фондаў і непрыкметнай заўвагай пра субсідыярную адказнасць заснавальнікаў і дырэктарата (апроч адкрытых акцыянерных таварыстваў).
Пачатковая ідэя забяспечання наяўнасці поўнага статутнага фонду ў штогадовым балансе была паспяхова сабатаваная эканамічна актыўным насельніцтвам: "апошнія тэрміны" перарэгістрацыі падаўжаліся ўсе наступныя два гады з адначасовым зніжэннем мінімальных памераў статутных фондаў, а мярзотныя прадпрымальнікі ўсё не ішлі ў натарыят і рэгістрацыйныя аддзелы райадміністрацый. Прымусова ж ліквідаваць 60-70% суб'ектаў гаспарадарання ў радзімкі б вельмі хутка развязаўся пупок.
У выніку статутныя фонды сталі факультатыўнымі, дый і ўся рэгістрацыя ўваходу ў бізнэс звялася да прастаноўкі крыжыка ў анкеце, каб хоць неяк заманіць мух у пастку. Бо радзімка сяк-так, але датумкала, што каб накладаць эканамічныя санкцыі, трэба ж мець таго, на каго іх накласці.
Дык я да чаго гэта ўсё: сёння так крычаць пра судовую практыку 100% прызначэння субсідыярнай адказнасці, нібыта апошнія тры пяцігодкі з гакам усё было прапісана ў законе неяк інакш. Не было магчымым абмежаваць стратнасць бізнэсу зверху -- нефіг і пачынаць пад чырвоным сцягам!

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated May. 22nd, 2025 03:36 pm
Powered by Dreamwidth Studios