(no subject)
Aug. 10th, 2016 09:35 amЯ ўзгадваю ўсе сентэнцыі пра карысных дурняў, калі назіраю, як прадстаўнікі апошніх ухапіліся за дубіну роўнасці беларускай і расейскай моваў. Замест таго, каб рушыць да абавязку даць інфармацыю на мове тытульнай нацыі, закладваюць сваім "роўнапраўем" міну пад тых, хто б не жадаў расейшчыны ў сваёй дзейнасці ўвогуле.