kong_en_ge: (Default)
[personal profile] kong_en_ge
Нехта ў маёй фрэндстужцы ўжо пісаў пра тое, як камсарг-лузер[livejournal.com profile] feduta замест адказу за ўласны базар любіць працаваць кнопкаю выдалення допісаў. Сёння гэтае шчасце напаткала і мяне. І было гэта так.
Сп. [livejournal.com profile] feduta у сваім дзённіку напісаў даволі слушны допіс:

Интересно, не следует ли Молдове в случае, если Россия признает суверенитет Приднестровья, признать -- в качестве ответной любезности -- суверенитет Чечни?

Ад словаў допісу ішоў такі густы водар аднаго вядомага барацьбіта з руССкімі, што я не мог не запытацца: "Ліпковіч, ці гэта Вы? :)" На што атрымаў брутальны адказ камсарга вясковай школы: "Яшчэ раз назавеце мяне Ліпковічам -- наб'ю пысу!"

Не, гэта ўжо пэўна было зроблена дарма: пасля аднаго шчыльнага знаёмства з цвёрдасцю слова нашага героя, я не мог не запытацца: "Шо, і на гэты раз будзе тое ж самае?", а сп. [livejournal.com profile] silverrebel пацікавіўся: ці не бярэ з гэтай нагоды сп. экс-ідэёлаг урокаў барацьбы сумо. Другое пытанне ўвогуле засталося безадказным і было выдаленая з хуткасцю гука, а тэму першага мы яшчэ сяк-так спрабавалі разгарнуць, але з тым жа вынікам: апанент капітуляваў і ціснуў спасылку "выдаліць".

Безумоўна, мае словы засталіся б толькі словамі, калі б я не захаваў рапарт пра тое, як гэта выглядала :-)

Як сказаў з гэтай нагоды [livejournal.com profile] rumas_d, "да, очередной ройз.. федута поймет, что одно дело в газетках статейки тискать, а другое дело инет, где все задокументировано, и всякий подонок напомнит."
І я падпішуся пад кожным ягоным словам :)

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated May. 29th, 2025 11:55 am
Powered by Dreamwidth Studios