У нядзелю патэлефанаваў мне
0man и паведаміў, што я трапіў у гісторыю. Не, не ў сэнсе непасрэдных службовых абавязкаў
0man, як мог бы падумаць нехта, а ў самым прамым -- увайшоўшы адным з сваіх праектаў у школьныя падручнікі па інфарматыцы.
Набыўшы той падручнік, іржаў у голас ад зместу. Тут
belnetmon прыводзў прыклады задач па матэматыцы з падручніка для другога класа, над якімі біліся ў істэрыцы асобы з вышэйшай матэматычнай адукацыяй. Падручнік па інфарматыцы для 9 класа быў не нашмат лепшы: з вышэйшай адукацыяй у адпаведнай сферы зразумець, пра што там напісана, магчыма, але за адэкватнае ўспрыяцце матэрыялу вучнямі з аграгарадкоў і іншых ебянёўрайцэнтраў я б і рубля не паставіў.
Усе выявы клікабельныя
 |
Знешні выгляд падручніка |
 |
Першая старонка. І адразу ж пад знакам пі з адзіным вядомым беларускім прадуктам на маніторы. Што за шкоднікі пісалі падручнік, дзе ж першаснае прыгадванне беларускай АС "Буслікс"?! |
 |
Практычны дапаможнік па спосабах неліцэнзійнага выкарыстання сафту :) Не, трэба шукаць метадычныя ўказанні для настаўніка па гэтым курсе -- там павінна быць яшчэ цікавей. |
 |
Ага, вучымся працаваць з базамі дадзеных і ілюструем гэта прадуктам, які не дае доступу да сваёй БД і -- калі прыглядзецца -- тэлефонным даведнікам з базаю, скрадзенай з МГТС :) Апошняе асабліва добра стасуецца з тэзісамі папярэдняй старонкі |
 |
Дабраліся да геаінфармацыйных сістэмаў. Увялі яшчэ адно вызначэнне ГІС, непадобнае на іншыя. Як казалі ў тым анекдоце, мы-та ўжо пажылі, а вось дзяцей шкада. |
 |
 |
Адказна заяўляю: я гэтыя тэксты не пісаў, і ўвогуле, мой праект мае ўзроставае абмежаванне "толькі для поўналетніх" (бо не мае заключэння ад камісіі па прадухіленні распаўсюду гвалту і парнаграфіі), таму раскрыццё тэмы добра вядомага "злоснага акенца" пакінутае для факультатыўнага разгляду. |
 |
Працяг драмы. Кантрольныя пытанні. Ну і што б вы на іх адказалі на месцы вучня? :) Не, я, канешне, не прыхільнік сённяшняй савецкай улады, але навошта ж ужо мяне так гнабіць з яе боку, каб у маштабах краіны прывіваць нянавісць да маёй дзейнасці ажна са школьнай лаўкі? :) |
 |
Базы дадзеных. Разглядаем спосабы карыстання скрадзенай базаю абанентаў МГТС. Пасля гэтага ў гэтай краіне яшчэ 20 гадоў ліцэнзійны софт прадавацца не будзе. Асабліва могуць парадвацца тыя рэальныя абаненты МГТС, чыі нумары і адрасы атрымалі такі моцны пеар -- цяпер дзеткам падчас школьных канікулаў будзе нашмат прасцей выбіраць ахвяраў для сваіх тэлефонных жартаў |
 |
Рэзюмэ: так накрывае пі...зямною славаю :)
Пастскрыптум: тыраж падручніка абмежаваны, усяго 109000 асобнікаў (і я два ўжо набыў, так у краме і сказаўшы: "дайце дзве!"), таму спяшайцеся набываць тое, што стане бібліяграфічнай каштоўнасцю. Распачынаю рух: "ПАКІНЕМ ШКОЛУ БЕЗ ПАДРУЧНІКАЎ ІНФАРМАТЫКІ ЗА 9 КЛАС!" Шчаслівыя ўласнікі асобнікаў выдання могуць звяртацца па афтографы ад зоркі беларускага праграмавання паводле курса: адзін афтограф -- адна пляшка прыстойнага піва :)
Больш сур'ёзны водгук, магчыма, зраблю пазней, калі ў сябе прыйду ад уражанняў:)