kong_en_ge: (Default)
[personal profile] kong_en_ge

Мінулым разам мы разглядалі выпадак рэалізацыі падлеткавых амбіцыяў у вытворчасці праграмаў. Сёння мы закранем тэму таго, што прывяло да такога разбурэння псіхікі.

У СССР, акрамя сэксу, не было яшчэ і персанальных кампутараў, бо рабы грузін у свой час ляпнуў пра "продажную дзеўку імперыялізму", пасля чаго Верхняя Вольта з ракетамі адстала ад сусветнага прагрэсу ў галіне назаўсёды. Аднак бліжэй да 1985 году ветры пераменаў надзьмулі цяжарнасць і ў мазгі айчынных канструктараў, якія адпачкавалі ад монстраў вылічальнай тэхнікі тыпа БЭСМу дзіцячы садок, дзе выхоўваліся пачваркі БК0010. Што прыкметна адрознівае той час ад сённяшняга, дык гэта тое, што тады якасных кніжак з лаканічным і дакладным зместам было значна болей, асабліва ў пераліку на наяўны рэсурс машыннага часу.

Адну з такіх кніжак, якая лягла ў фундамент маіх ведаў, можна пабачыць ніжэй:

Апісаная ў ёй простая як граблі мова праграмавання FOCAL была тым неабходным звяном, якое злучыла мае дзяцінства з яго праграмуемымі мікракалькулятарамі, са светам моваў верхняга ўзроўню вылічальных машынаў з сапраўднай архітэктурай. Той, хто скажа, што FOCAL -- гэта безнадзейны адстой, няхай пагляздзіць на лістынг з разраду "калі праграмы былі маленькімі" і паспрабуе ўкласціся ў той жа аб'ём коду ў сучасных умовах:

Хутчэй за ўсё, магчымасць атрымаць бачны вынік з такіх малых высілкаў і стала той апошняй кропляй, якая ў 1989 годзе замацавала мяне менавіта ў галіне IT, не дапусціўшы запланаванага накіравання ў перакладчыцкую дзейнасць праз інстытут замежных моваў.

Колькі ж цынічных эксперыментаў было зроблена на той БК за год у сценах Палаца Моладзі -- не пералічыць. Заўважу толькі, што пасля ПМК уражанне ад БК было амаль што класічнае: "І гэта ўсё мае?!"

Дарэчы, саму кніжку я і сёння гатовы актыўна раіць для прамыўкі мазгоў младапраграмерам -- каб яны ўсвядомілі сабе тэзісы распрацоўкі: спачатку думаць, пасля пісаць; пісаць зразумела; не паўтарацца; прадугледжваць час на адладку і суправаджэнне. Прачытаць 300 старонак малога фармату ўсё прасцей, чым прадзірацца праз тысячастаронкавыя фаліянты сучасных майстроў калякампутарнага флуду.

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated May. 25th, 2025 05:54 am
Powered by Dreamwidth Studios