![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Мілінкевіч падчас сваёй кампаніі шмат (і нават зашмат) казаў пра пераадольванне страху, але сапраўдная складанасць была ў тым, што ён не пераадолеў свой уласны страх, каб спаліць масты для адступлення і скарыстаць той патэнцыял, які стварыўся на плошчы перад саркафагам, у мэтах дыскрэдытацыі вынікаў выбараў.
Часам патрэбна рабіць такія крокі, пасля якіх для іх ініцыятара спакойнае жыццё скончыцца ў любым выпадку. На жаль, Мілінкевіч прадэманстраваў сваю няздольнасць да іх.
Часам патрэбна рабіць такія крокі, пасля якіх для іх ініцыятара спакойнае жыццё скончыцца ў любым выпадку. На жаль, Мілінкевіч прадэманстраваў сваю няздольнасць да іх.
no subject
Date: 2006-03-20 12:46 pm (UTC)Але насамрэч прастор для дзейнасці у Мі вельмі абмежаваны. Гвалтоўныя чыны - немагчымыя і неадпаведныя, крыві, асабліва па ініцыятыве апазіцыі, ня трэба. Для сапраўднай рэвалюцыі на Беларусі, як здаецца, падстаў яшчэ няма. Трэба толькі паказаць уладам, што ў яе ёсць шмат, сапраўды шмат апанентаў, і што яны гатовыя сказаць сваё "фэ". Але нажаль, рэжым будзе існаваць яшчэ некалькі гадоў. Толькі гэта будзе "хроника пикирующего бомбардировщика".
no subject
Date: 2006-03-20 12:55 pm (UTC)І гэта стала яму вядома непасрэдна 19-га ўвечары? Абставіны часам бываюць мацнейшымі за нас, але ў нашых сілах прадбачыць іх і рыхтаваць некалькі планаў.