![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Чарговая вар'яцкая капча, не страшнейшая за іншыя. Але ж мне спадабалася падказка: "Увядзіце гэта". Не тэкст, не літары, а аморфна гэта.

Дакладна паводле класіка:

Дакладна паводле класіка:
-- ... і нават Стыганд, архібіскуп Кентэрберыйскі, знайшоў гэта разважлівым...
-- Што ён знайшоў? -- спытаў Робін Гусак.
-- ...знайшоў гэта,-- адказала Мыш.--Ты што, не ведаеш, што такое "гэта'"?
-- Яшчэ бы мне не ведаць, -- адказаў Робін Гусак. -- Калі я што-небудзь знаходжу, гэта звычайна бывае жаба або чарвяк. Пытанне у тым, што жа знайшоў архібіскуп?