kong_en_ge: (Default)
[personal profile] kong_en_ge
Псіхічна здаровая толькі шостая частка рэспандэнтаў у абодвух апытаннях.

Date: 2012-04-09 07:02 pm (UTC)
From: [identity profile] palivac.livejournal.com
У чым розніца?

Date: 2012-04-09 09:16 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Прыняцце пастулату пра адсутнасць бога (асабліва ў тым выглядзе, як гэта прадстаўляецца традыцыйнымі рэлігіямі) не накладае на мяне спецыфічных абавязкаў ў выглядзе выканання ірацыянальных рытуалаў. Да таго ж, тое, доказаў чаго няма, альбо не існуе, альбо не мае таго ўплыву на жыцё, каб прымаць яго да ўвагі.

Date: 2012-04-09 09:23 pm (UTC)
From: [identity profile] palivac.livejournal.com
А мантры пра ідыятызм вернікаў не з'яўляюцца вашым абавязковым ірацыянальным рытуалам?



"доказаў чаго няма, альбо не існуе, альбо не мае таго ўплыву на жыцё, каб прымаць яго да ўвагі"

200 гадоў таму не было доказаў існавання радыёхваляў. Ну, а пра ўплыў на жыццё... Шмат хто з тых, хто не верыць у Бога і думае, што ён вянец прыроды, праз тры дні будзе ўжо ляжаць у зямлі. Бо ўсё залежыць ад Бога. У тым ліку і наша жыццё. Трэба быць разумова абмежаваным, каб не ўсведамляць гэта.

Date: 2012-04-09 09:53 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
> А мантры пра ідыятызм вернікаў не з'яўляюцца вашым абавязковым ірацыянальным рытуалам?
Не, гэта натуральная рэакцыя на фактар раздражнення.

> 200 гадоў таму не было доказаў існавання радыёхваляў.
І не было з'яваў, якія б патрабавалі іх увядзення для тлумачэння. Я таму і напісаў пра ўплыў на жыццё.

> Шмат хто з тых, хто не верыць у Бога і думае, што ён вянец прыроды
Я не разумею, што значыць "вянец прыроды", таму тут няма глебы для дыскусіі. Тое, што чалавек -- адзін з прадстаўнікоў жывой прыроды, чый від пад час эвалюцыі атрымаў мноства магчымасцяў эфектыўнага ўздзеяння на свет -- наўрад ці магчыма аспрэчваць. Натуральны адбор у дзеянні.

> Бо ўсё залежыць ад Бога. У тым ліку і наша жыццё.
Нешта пакуль ніводны са зноў адкрытых законаў прыроды не ўпёрся ў неабходнасць прызнання наяўнасці бога, і ў асаблівасці таго, што яму ёсць справа і магчымасць уплыву на кожную частку сусвету.

Date: 2012-04-10 04:40 am (UTC)
From: [identity profile] palivac.livejournal.com
"Нешта пакуль ніводны са зноў адкрытых законаў прыроды не ўпёрся ў неабходнасць прызнання наяўнасці бога"

Мільярды людзей - ідыёты?

Date: 2012-04-10 08:02 am (UTC)
From: [identity profile] trueblacker.livejournal.com
сюрпрыз-сюрпрыз!

Date: 2012-04-10 08:56 am (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
> Мільярды людзей - ідыёты?
Па меншасці, дастаткова лянотныя, каб думаць самім і крытычна ўспрымаць казкі.

Date: 2012-04-10 03:06 pm (UTC)
From: [identity profile] palivac.livejournal.com
Гэта значыць, што вы здольны думаць самі і крытычна ўспрымаць казкі, а Эйнштэйн, Ньютон, Мендзелееў з дзесяткамі іншых геніяў няздольныя?

Date: 2012-04-10 03:10 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
1) Геніяльнасць часцяком адрозніваецца ад вар'яцтва на палову крока
2) Нешта я ў іх навуковай дзейнасці спасылкі на божую сілу ў тлумачэннях не знайшоў.

Date: 2012-04-10 03:14 pm (UTC)
From: [identity profile] palivac.livejournal.com
Падсумуем: мільярды людзей - дурні. Дзесяткі геніеў - вар'яты.
І толькі вы такі самы разумны.
Вы звычайная мурашка, якая без волі Бога нават пукнуць не зможа. Пара гэта зразумець.

Date: 2012-04-10 03:28 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Нават смешна, што толькі людзі не выдумаюць, каб апраўдаць свае нежаданне прызнаць уласную адказнасць за ўчынкі. "Божанька пад руку пхнуў", ага.
Нешта ў правяраемых фактах слядоў божай прысутнасці незаўважна, паскарэнне вольнага падзення не праяўляе, напрыклад, схільнасці да павольнай змены, каб пераканаць такіх, як я.

Date: 2012-04-10 06:27 pm (UTC)
From: [identity profile] mihhas-barada.livejournal.com
во, нарэшце пайшлі звычайныя казкі пра Айнштайна і Ньютана. я ўжо думаў, не дачакаюся гэтай лухты.

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jun. 8th, 2025 07:55 am
Powered by Dreamwidth Studios