kong_en_ge: (Default)
[personal profile] kong_en_ge
Тую частку свайго ўдзела ў Другой Сусветнай, пра якую нагадваюць сёння, саветы назвалі ўз'яднаннем народаў. Праўда, чамусці, уз'яднанне было нейкім аднабаковым, без прыцягнення тэрыторый вакол Бранска са Смаленскам (спадары салаеды дададуць за сабе, калі пажадаюць). Дый нават кавалкі з заходняга накірунку пасля вырашылі вернуць у іншыя рукі. Што лішні раз паказвае, якога сапраўды меркавання пра дзяржаўнасць рэспублік прытрымлівалісь саветы, нягледзячы на дэкаратыўнае ўключэнне асобных сатэлітаў у склад заснавальнікаў ААН.

Калі акупацыя пачынае падавацца незваротнай, новыя гаспадары спыняюць аглядацца на фактар "прыйдзецца вяртаць", і сяк-так пачынаюць наладжваць інфраструктуру з мэтай уцягнення занятай тэрыторыі ў стабільнае абарачэнне: дарогі прыводзяць у парадак, адчыняюць школы, альбо прыструняюць лясны бандытызм як альтэрнатыў цэнтр прыняцця рашэнняў.

Таму як ні круці, а на тэзіс "кожная яго добрая справа -- гэта толькі няўдалая подласць" не варта забывацца, калі спрабуюць размаўляць за саўковую прагрэсіўную ролю.

No title

Date: 2012-09-17 09:17 am (UTC)
From: [identity profile] livejournal.livejournal.com
User [livejournal.com profile] featar referenced to your post from No title (http://featar.livejournal.com/359622.html) saying: [...] спрабуюць размаўляць за саўковую прагрэсіўную ролю" http://kong-en-ge.livejournal.com/214679.html [...]

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jun. 14th, 2025 08:02 pm
Powered by Dreamwidth Studios