kong_en_ge: (Default)
[personal profile] kong_en_ge
Ва ўвядзенні літоўскай амбасадаю запісу на візавую падачу толькі праз сеціва ёсць адно важнае адрозненне ад амбасады польскай: літоўцы не раздаюць шматразовыя візы жуку і рапухе, таму ажыятаж і гандаль месцамі сконцыцца разам з сонечнымі цёплымі днямі на Балтыцы...

Яшчэ няхай нешта зробяць з закупшчыкамі, і будзе ўсё зусім добра.

Date: 2013-06-03 10:42 am (UTC)
From: [identity profile] a-sad-one.livejournal.com
Так-так, літоўцы дадуць запаведныя візы толькі домаўладальнікам, толькі ім трэба трошкі пачакаць, каб ўрэшце адчуць сябе Белымі Людзьмі.

Чаго толькі людзі не выдумляюць, каб апраўдаць свае фэтышы.

Date: 2013-06-03 10:49 am (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Нешта вы рэзка так рэагуеце, здарылася што?

Date: 2013-06-03 11:03 am (UTC)
From: [identity profile] a-sad-one.livejournal.com
Я проста зайздрошчу вашаму посьпеху, дальнабачнасьці і зацікаўленьням. Цудоўна, напэўна, забясьпечваць сям'ю якаснай эўрапейскай туалетнай паперай і пры гэтым не адчуваць сябе нейкім там быдлазакупшчыкам.

Date: 2013-06-03 11:09 am (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
А, ну добра, а то я ўжо думаў нешта накапаць здолелі.

Date: 2013-06-03 02:01 pm (UTC)
From: [identity profile] jles.livejournal.com
...а потым спаляць чыюсьцi хатку, i будзе ўсё яшчэ лепей.

Date: 2013-06-03 02:19 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
хіба што ад няведання чаго :)

Date: 2013-06-03 09:07 pm (UTC)
From: [identity profile] markiz-de-kiss.livejournal.com
Закупшчык жыў, закупшчык жывы, закупшчык будзе жыць.

Date: 2013-06-04 06:31 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Няхый і жыве на пераходах з краінай, што эмітавала візу!

Date: 2013-06-04 06:39 pm (UTC)
From: [identity profile] markiz-de-kiss.livejournal.com
Да сустрэчы ў чарзе :)

Date: 2013-06-04 06:40 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
я да полякаў не ездзец

Date: 2013-06-04 06:47 pm (UTC)
From: [identity profile] markiz-de-kiss.livejournal.com
літоўцы разам з пешай рэгістрацыяй паадмянялі чэргі на мяжы? :)

Date: 2013-06-04 08:12 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
літоўцы выдаюць польскія візы?

Date: 2013-06-04 08:13 pm (UTC)
From: [identity profile] markiz-de-kiss.livejournal.com
Польская смачней за літоўскую? :)

Date: 2013-06-04 08:15 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
не спрабаваў, у мяне віза супадае з мэтавай краінай

Date: 2013-06-04 08:23 pm (UTC)
From: [identity profile] markiz-de-kiss.livejournal.com
Нутранае чуццё падказвае, што вы ездзіце ў мэтавую краіну нямэтава :)

Date: 2013-06-04 08:44 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
нават не магу здагадацца, што б вы мелі на ўвазе :)

Date: 2013-06-04 06:55 pm (UTC)
From: [identity profile] markiz-de-kiss.livejournal.com
У літоўцаў зараз прасцей за ўсё атрымаць мультышэнген. Без тумбачак у лесе.
Edited Date: 2013-06-04 06:55 pm (UTC)

Date: 2013-06-04 08:14 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
з улікам зневажальна малога кошту тумбачкі не бачу ўвогуле тут поваду для дыскусій

Date: 2013-06-04 08:17 pm (UTC)
From: [identity profile] markiz-de-kiss.livejournal.com
Я таксама. Элементарная матэматыка паказвае, што 80 еўра ў год за запрашэнне ад фірмы нашмат выгодней за сумнеўныя варыянты з хаткамі бабра.

Date: 2013-06-04 08:20 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Калі ёсць фірма, якая падтрымае легенду ў выпадку чаго, то чаму б і не? А калі запрашэнне зусім фейкавае, то ў адрозненні ад тумбачкі гэта ўжо свядомы наебон, а не шчырае заблуканне ў ацэнцы абставінаў :)

Date: 2013-06-04 08:25 pm (UTC)
From: [identity profile] markiz-de-kiss.livejournal.com
Ну які наябон? Усё па-чэснаму, як і ў вас з тумбачкай :)

Date: 2013-06-04 08:45 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
У выпадку з тумбачкаю ўсе дакументы сапраўдные і адпавядаюць рэчаіснасці, у выпадку з фейкавым запрашэннем ад фірмы ад пачатку няма шляхоў адыходу.

Date: 2013-06-05 12:54 am (UTC)
From: [identity profile] markiz-de-kiss.livejournal.com
Сапраўдная дамова з зарэгістраванай фірмай - у чым фэйк? Усе такія дамовы пэўным чынам рэгіструюцца ў консульстве, бо гэта не проста запрашэнне на закупы ад крамы "Градкі-шкваркі" з Бяла-падляскі.

Date: 2013-06-05 04:20 am (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Я разумею пра рэгістраванне дамовы, але праверыць наяўнасць фактычных адносінаў па дамове (што і было падставаю выдачы візы) можна раптам і ў любы момант. У той час як наяўнасць нерухомасці сама па сабе з'яўляецца дастатковаю падставаю.

Date: 2013-06-05 04:27 am (UTC)
From: [identity profile] markiz-de-kiss.livejournal.com
Нават пры самым кепскім развіцці падзеяў (хаця я не ўяўляю, хто, з якой мэтай і якім чынам будзе нешта правяраць) застаецца польская віза "на закупы". А кажуць, што ёсць яшчэ латышскія і эстонскія :)

Date: 2013-06-05 04:40 am (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
> Нават пры самым кепскім развіцці падзеяў (хаця я не ўяўляю, хто, з якой мэтай і якім чынам будзе нешта правяраць)
Прымуцца як толькі з'ява стане масаваю параўнальна з закупскай: нікому не падабаецца сістэмны наебон.

> застаецца польская віза "на закупы".
ну, вось мы і вяртаемся да стану, што большасць простых шэнгенаў забяспечылі акупанты беластоцкай вобласці :)

> А кажуць, што ёсць яшчэ латышскія і эстонскія :)
І нават фінскія, але ж усе яны неяк у баку ад дамінантнай лініі перамяшчэння туды і сюды :)

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 8th, 2025 10:55 am
Powered by Dreamwidth Studios