(no subject)
Jan. 10th, 2008 02:15 pm![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Вось гэтым навеяла адзін успамін.
Недзе ў 1996 годзе, калі я дэ-факта стаў вядучым распрацоўшчыкам канторы, мы перайшлі ад эксперыментальных спробаў да практычнай распрацоўкі праграмаў пад 32-bit Windows, поўнасцю змяніўшы структуру праектаў і з большага пазбавіўшысь найбольш пачварнай спадчыны працэдурнага праграмавання пад ДОС; не поўнасцю, канешне, нешта з жудаснага не здолелі вынішчыць па сённяшні дзень, але зараз не пра гэта.
Пакуль перапісваўся базавы функцыянал, закладваліся асновы інтэрфейсных рашэнняў на наступнае дзесяцігоддзе, і адной з пераасэнсаваных функцыяў было вымярэнне адлегласцяў. Трэба было знайсці спосаб добра абазначыць курсор чарговай кропкі з відавочным hot-point'ам. Маляваць я не ўмею зараз таксама ж, як і 12 гадоў таму, і з гэтай прычыны ў якасці шаблону быў gпрадказальна выбраны адзін з сімвалаў з wingdings O. Аднак, мне неяк не спадабалася вялікая колькасць белага фону на сцягу, таму -- узяўшы у рукі Resource Workshop, я дамаляваў кантрастную чорную палоску:
.
Тагачасны дырэктар на ўсялякі выпадак адразу выдаў порцыю страху: "Ці не вельмі моцна мы падставімся з такім курсорам?" На што я адказаў: "Ну, можа перагледзім падыход," -- і пакінуў усё як ёсць.
Недзе тады жа ж быў напісаны і прададзены нейкі софт у розныя месцы, з якімі мы пасля болей не кантактавалі з розных прычынаў. І вось недзе з года два таму тэлефануе нам прадстаўнік сяброўнай кампаніі з аднаго абласнога гораду і распавядае, што тая старадаўняя сафціна ўсё яшчэ эксплуатуецца і трапіла на вочы камусці з чыноўнага кіраўніцтва, якое закаціла сапраўдную гістэрыку: "Як?! Хто дазволіў?! Чаму іх не зачынілі?!" Кажуць, што тамашнія IT-спецы выконвалі стойку на вушах, падбіраючы больш ідэялагічна вытрыманы курсор. На жаль, у той час софт яшчэ дапускаў магчымасць унясення зменаў у рэсурсы, бо іначай мне было б цікава паразмаўляць з панікёрам на тэму: "А што там убачылі вы і колькі гатовы заплаціць за адмысловыя змены?"

no subject
Date: 2008-01-10 01:13 pm (UTC)no subject
Date: 2008-01-10 01:16 pm (UTC)