kong_en_ge: (Default)
[personal profile] kong_en_ge
Вось гэтым навеяла адзін успамін.

Недзе ў 1996 годзе, калі я дэ-факта стаў вядучым распрацоўшчыкам канторы, мы перайшлі ад эксперыментальных спробаў да практычнай распрацоўкі праграмаў пад 32-bit Windows, поўнасцю змяніўшы структуру праектаў і з большага пазбавіўшысь найбольш пачварнай спадчыны працэдурнага праграмавання пад ДОС; не поўнасцю, канешне, нешта з жудаснага не здолелі вынішчыць па сённяшні дзень, але зараз не пра гэта.
Пакуль перапісваўся базавы функцыянал, закладваліся асновы інтэрфейсных рашэнняў на наступнае дзесяцігоддзе, і адной з пераасэнсаваных функцыяў было вымярэнне адлегласцяў. Трэба было знайсці спосаб добра абазначыць курсор чарговай кропкі з відавочным hot-point'ам. Маляваць я не ўмею зараз таксама ж, як і 12 гадоў таму, і з гэтай прычыны ў якасці шаблону быў gпрадказальна выбраны адзін з сімвалаў з wingdings O. Аднак, мне неяк не спадабалася вялікая колькасць белага фону на сцягу, таму -- узяўшы у рукі Resource Workshop, я дамаляваў кантрастную чорную палоску: .
Тагачасны дырэктар на ўсялякі выпадак адразу выдаў порцыю страху: "Ці не вельмі моцна мы падставімся з такім курсорам?" На што я адказаў: "Ну, можа перагледзім падыход," -- і пакінуў усё як ёсць.
Недзе тады жа ж быў напісаны і прададзены нейкі софт у розныя месцы, з якімі мы пасля болей не кантактавалі з розных прычынаў. І вось недзе з года два таму тэлефануе нам прадстаўнік сяброўнай кампаніі з аднаго абласнога гораду і распавядае, што тая старадаўняя сафціна ўсё яшчэ эксплуатуецца і трапіла на вочы камусці з чыноўнага кіраўніцтва, якое закаціла сапраўдную гістэрыку: "Як?! Хто дазволіў?! Чаму іх не зачынілі?!" Кажуць, што тамашнія IT-спецы выконвалі стойку на вушах, падбіраючы больш ідэялагічна вытрыманы курсор. На жаль, у той час софт яшчэ дапускаў магчымасць унясення зменаў у рэсурсы, бо іначай мне было б цікава паразмаўляць з панікёрам на тэму: "А што там убачылі вы і колькі гатовы заплаціць за адмысловыя змены?"

Date: 2008-01-10 01:58 pm (UTC)
From: [identity profile] guamoka.livejournal.com
кстати, блин, глюкодром. во френдленте флажок, как и положено. когда заходишь в пост, появляется О и вообще весь шрифт поста.

Date: 2008-01-23 01:00 pm (UTC)
forever_live: (Default)
From: [personal profile] forever_live
Кстати, враги сообщают, в мозилке 3-бета2 буква видна нормально.

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jun. 4th, 2025 04:56 pm
Powered by Dreamwidth Studios